Гандурас (па-гішпанску: Honduras) — краіна ў Цэнтральнай Амэрыцы. Краіна мяжуе на захадзе з Гватэмалай, на паўднёвым захадзе з Сальвадорам, на паўднёвым усходзе зь Нікарагуа, на поўдні абмываецца Ціхім акіянам у заліве Фансэка, і на поўначы выходзіць да заліву Гандурас, які ў сваю чаргу належыць да Карыбскага мора і Атлянтычнага акіяну.

Гандурас
República de Honduras
Сьцяг Гандурасу Герб Гандурасу
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Libre, Independiente y Soverana
Дзяржаўны гімн: «Tu bandera es un lampo de cielo»
Месцазнаходжаньне Гандурасу
Афіцыйная мова гішпанская
Сталіца Тэгусыгальпа
Найбуйнейшы горад Тэгусыгальпа
Форма кіраваньня
Прэзыдэнт
Рэспубліка
Хуан Арлянда Эрнандэс
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
102-е месца ў сьвеце
112 492 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2010)
 • шчыльнасьць
94-е месца ў сьвеце
8 249 574
64/км²
СУП
 • агульны (2011)
 • на душу насельніцтва
114-е месца ў сьвеце
$35,697 млрд
$4345
Валюта Лемпіра (HNL)
Часавы пас CST (UTC-6)
Незалежнасьць
— ад Гішпаніі

1823
Аўтамабільны знак HN
Дамэн верхняга ўзроўню .hn
Тэлефонны код +504
Мапа Гандурасу
Мапа Гандурасу

У Гандурасе жылі некалі прадстаўнікі Мэзаамэрыканскіх культураў, у першую чаргу мая, да заваёвы тэрыторыі Гішпаніяй ў XVI стагодзьдзі. Гішпанцы прывезьлі каталіцтва, якая стала на сёньня галоўнай рэлігіяй краіны. Краіна здабыла незалежнасьць у 1821 годзе і з тых часоў зьяўляецца рэспублікай, хоць увесь час сваё гісторыі краіна трывала сацыяльную напружанасьць і палітычную нестабільнасьць.

Гандурас ахоплівае плошчу каля 112 492 км², насельніцтва краіны перавышае 8 млн чалавек. Асноўнымі галінамі эканомікі Гандурасу зьяўляюцца здабыча карысных выкапняў, вырошчваньне кавы, трапічнай садавіны і цукровага трысьнёгу.

Гісторыя

рэдагаваць

У дакалюмбавыя часы сучасны Гандурас уваходзіў у склад Мэзаамэрыканскай культурнай вобласьці. На захадзе краіны цывілізацыя мая квітнела на працягу сотняў гадоў. На тэрыторыі Гандурасу знаходзіўся вялікі горад мая, рэшткі якога на сёньня вядомы як Капан. Мая мелі пісьменнасьць, ведалі рамёствы, вырошчвалі кукурузу, стваралі збудаваньні з каменя, будавалі дарогі, мелі моцнае і мабільнае войска. Аднак у IX стагодзьдзі мая паводле нявыначаных чыньнікаў сышлі з гэтага рэгіёну на паўвостраў Юкатан, што знаходзіцца на поўдні сучаснай Мэксыкі. Руіны Капану былі выяўленыя археолягамі ў лясных гушчарах Гандурасу толькі ў 1839 годзе.

У 1524 годзе быў заваёваны гішпанцамі, а ў 1535 годзе стаў часткаю Новае Гішпаніі. У 1821 годзе Гандурас атрымаў незалежнасьць, а з 1823 году ўвайшоў у склад Аб’яднанае Правінцыі Цэнтральнае Амэрыкі, зь якой выйшаў у 1838 годзе. У ХХ стагодзьдзі не абмінулі яго шэраг вайсковых пераваротаў, якія былі хваробай Лацінскае Амэрыкі.

Геаграфія

рэдагаваць
 
Узьбярэжжа Пунта-Саль

На большай частцы краіны месьцяцца горы і ўзвышшы. Цэнтральную частку займае складка-глыбавае нагор’е вышынёй да 2865 мэтраў. Вялікае значэньне маюць міжгорныя басэйны і катлавіны са слабахвалістай паверхняй. У горных раёнах бываюць разбуральныя землетрусы. Уздоўж узьбярэжжаў знаходзяцца нізіны, самая вялікая зь іх — Маскітавы бераг. Ёсьць радовішчы золата, срэбра, медзі, волава, цынку, жалезнай руды, вугалю і іншых выкапняў. Клімат трапічны, пасатны, на нізінах і ў далінах гарачы (сярэднія месячныя тэмпэратуры вагаюцца ад 22 да 26 °С), на нагор’і цёплы (ад 10 да 24 °С). Ападкаў за год на паўднёва-ўсходніх схілах гор больш за 3000 мм, на ўчастках заслоненых гарамі ад пасату, каля 1000 мм. Рэкі горныя, багатыя гідраэнэргіяй. Пад лесам знаходзіцца 34% тэрыторыі. На нізінах і ніжніх схілах гор, да вышыні 700 мэтраў, растуць трапічныя лясы. Вышэй, у далінах і міжгорных басэйнах, на горных схілах, закрытых ад вільготных вятроў, маюцца вечназялёныя субтрапічныя і дубова-хваёвыя лясы. У найбольш сухіх раёнах — травяністая расьліннасьць саваннаў. У Гандурасе маюцца два нацыянальныя паркі, як то Ля-Тыгра, Рыё-Плятана, а таксама ёсьць рэзэрваты і лясныя заказьнікі.

Экалёгія

рэдагаваць

Рэгіён адметны сваёй біяразнастайнасьцю, бо ў ім маюцца шматлікія віды расьлінаў і жывёл. Як і іншыя краіны ў рэгіёне Гандурас ўтрымлівае шырокія біялягічныя рэсурсы. Краіна месьціць больш за 6 тысячаў відаў судзінкавых расьлінаў, зь якіх 630 зьяўляюцца архідэямі. У рэгіёне пражываюць каля 250 відаў паўзуноў і земнаводных, больш за 700 відаў птушак і 110 відаў сысуноў, за палову зь іх складаюць кажаны[1].

У паўночна-ўсходнай частцы краіны ў вобласьці Ля-Маскітыя знаходзіцца біясфэрны запаведнік Рыё-Плятана, які зьяўляецца домам для вялікай разнастайнасьці жыцьця. Запаведнік быў дададзены ў сьпіс Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО ў 1982 годзе.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

Тэрыторыя падзяляецца на 18 дэпартамэнтаў.

Дэпартамэнт Цэнтар
Акатэпэке Акатэпэке
Алянча Хутыкальпа
Атлянтыда Ля-Сэйба
Вальле Накаомэ
Ісьляс-дэ-ля-Баія Раатан
Грасьяс-а-Дыёс Пуэрта-Лямпіра
Ёра Ёра
Інтыбука Ля-Эспэранса
Калён Трухільлё
Камаягуа Камаягуа
Капан Санта-Роса-дэ-Капан
Картэс Сан-Пэдра-Суля
Ля-Пас Ля-Пас
Лямпіра Грасьяс
Санта-Барбара Санта-Барбара
Франсыска Марасан Тэгусыгальпа
Чалютэка Чалютэка
Эль-Параіса Юскаран

Эканоміка

рэдагаваць

Эканоміка краіны павольна расьце, але разьмеркаваньне багацьця застаецца вельмі палярызаваным, а сярэдні заробак застаецца на нізкім узроўні. Эканамічны рост у апошнія некалькі гадоў складаў у сярэднім 7% у год, што ёсьць адным з самых высокіх паказчыкаў у Лацінскай Амэрыцы, але 50% насельніцтва, прыкладна 3,7 мільёна чалавек, да гэтага часу жывуць за рысай беднасьці[2]. Паводле ацэнак больш за 1,2 мільёна чалавек зьяўляецца беспрацоўнымі, такім чынам гэты паказчык дасягае 27,9% у адсоткавым азначэньні. У адпаведнасьці з індэксам разьвіцьця чалавечага патэнцыялу, Гандурас зьяўляецца шостай менш разьвітай краінай у Лацінскай Амэрыцы, пасьля Гаіці, Нікарагуа, Гватэмалы, Гаяны і Балівіі. Гандурас быў абвешчаны адной зь бедных краінаў паводле зьвестак Сусьветнага банка і Міжнароднага валютнага фонду.

Дэмаграфія

рэдагаваць

89,9 % жыхароў — мэтысы, 6,7 % — індзейцы, 2,1 % — чорныя, 1,3 % — белыя. Сярэдняя працягласьць жыцьця 65 гадоў. Больш за 24% жыхароў непісьменныя. Гарадзкое насельніцтва 44%. 80% пражывае па-за мяжой убоства.

  1. ^ Honduran Biodiversity Database. Honduras Silvestre.
  2. ^ Honduras. The World Bank.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Гандурассховішча мультымэдыйных матэрыялаў