Макао, Спэцыяльны адміністрацыйны раён Макао (па-партугальску: Macao, Macau; па-кітайску: 澳門, Àomén ці 壕鏡澳 Haojing’ao; на кантонскім дыялекце: 馬交, Magau) — спэцыяльны адміністрацыйны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі, які знаходзіцца на ўсходнім узьбярэжжы Кітаю. Былая партугальская калёнія. Мае плошчу 25,4 км² з насельніцтвам 520,4 тыс. чалавек. Да Макао адносяцца і невялікія выспы Таіпа і Колаань.

Макао
澳門特別行政區
Região Administrativa Especial de Macau
Сьцяг Макао Герб Макао
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Марш добраахвотнікаў»
Месцазнаходжаньне Макао
Афіцыйная мова кітайская, партугальская
Форма кіраваньня Залежная тэрыторыя
Эдмунд Хо Хаова
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
224 месца ў сьвеце
29,2 км²
0
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
165-е месца ў сьвеце
541 200
18 527/км²
СУП
 • агульны (2006)
 • на душу насельніцтва
139-е месца ў сьвеце
$14,3 млрд
28 436
Валюта Патака Макао (MOP)
Часавы пас MST (UTC+8)
Аўтамабільны знак MO
Дамэн верхняга ўзроўню .mo
Тэлефонны код +853
Макао

Геаграфія

рэдагаваць

Макао — горад у Кітаі на ўзьбярэжжы Паўночнакітайскага мора, у вусьці ракі Чжуцьзян. Утрымлівае тэрыторыю паўвыспы Макао, выспаў Тайпа і Колаань, агульнай плошчай 28,6 км². Макао знаходзіцца на мяжы трапічнай і субэкватарыяльнай кліматычных зонаў, сярэдняя тэмпэратура студзеня складае 15 °C, ліпеня — 29 °C. Штогадовая колькасьць ападкаў — 1800 мм.

Эканоміка

рэдагаваць

Пачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагодзьдзя эканоміка Макао разьвіваецца вельмі хуткімі тэмпамі. У 1982 годзе сукупны ўнутраны прадукт складаў $1,287 млрд, а ў 1998 годзе ён склаў 6,15 млрд. Асновай эканомікі Макао складаецца з рээкспарту кітайскіх тавараў, гэтаму спрыяе існаваньне вялікага марскога порта і аэрапорта. Стымулам разьвіцьця тэрыторыі зьяўляюцца і легальныя азартныя гульні (казіно, спаборніцтвы сабакаў і коней), фінансавыя паслугі. Таксама разьвіцьцё атрымалі рыбалоўства і пераапрацоўка рыбы. Усё большы прыбытак прыносіць турызм (у апошнія гады гэта 40% СУП і праца для кожнага трэцяга жыхара). Значнае месца ў экспарце Макао займае Японія. Асноўная крыніца прадуктаў харчаваньня — Кітай.

Беспрацоўе ў горадзе мае нізкія паказчыкі (у 1998 годзе яно складала 3,8% працаздольнага насельніцтва).

Дэмаграфія

рэдагаваць

Афіцыйнымі мовамі тэрыторыі зьяўляюцца кітайская і партугальская. Асноўнымі рэлігійнымі кафэсіямі зьяўляюцца: хрысьціянства, даасізм, будызм. У горадзе разьмешчаны рэзыдэнцыя каталіцкага біскупа, афіцыйнае прадстаўніцтва Ордэна езуітаў, іншых каталіцкіх ардэноў, каталіцкія каледжы і манастыры. Валютай зьяўляецца патака, зьвязаная з ганконскім далярам. Каля 97% насельніцтва — кітайцы, 2% — партугальцы.

Культура

рэдагаваць

Цэнтар гораду адлюстроўвае часы партугальскай улады і сутыкненьне эўрапейскай і кітайскай культур і каштоўнасьцей. Восем плошчаў і дваццаць восем асобных аб’ектаў (руіны каталіцкага сабора 1582—1602 гадоў), некалькі партугальскіх фортаў, самы стары маяк у Кітаі, у 2005 годзе былі ўнесены ЮНЭСКО ў Сьпіс сусьветнай спадчыны.