Гібральтар

брытанская заморская тэрыторыя

Гібральта́р (ад арабскага: جبل طارق (Dżabal Tarik) — «горад Тарыка») — скалістая паўвыспа на паўднёвым узьбярэжжы Ібэрыйскай паўвыспы, у пратоцы, якая злучае Міжземнае мора з Атлянтычным акіянам.

Гібральтар
Gibraltar
Сьцяг Гібральтару Герб Гібральтару
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Nulli Expugnabilis Hosti
Дзяржаўны гімн: «God Save the Queen»
Месцазнаходжаньне Гібральтару
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Гібральтар
Форма кіраваньня залежная тэрыторыя
Карл III
Сэр Адрыян Джонз
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
229-е месца ў сьвеце
6,8 км²
0
Насельніцтва
 • агульнае (2008)
 • шчыльнасьць
209-е месца ў сьвеце
29 286
4290/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
197-е месца ў сьвеце
£804 млн
£27 468
Валюта Гібральтарскі фунт (GIP)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
CEST (UTC+2)
Аўтамабільны знак GBZ
Дамэн верхняга ўзроўню .gi
Тэлефонны код +350
Мапа Гібральтару
Мапа Гібральтару

Гісторыя

рэдагаваць

У 711 годзе ў гэтым месцы высадзіўся бэрбэрыйскі ўладар Тарык, які адсюль распачаў арабскае заваяваньне Гішпаніі. У 1462 годзе горад быў заваяваны войскам хрысьціянаў пад час рэканкісты. У 1704 годзе, пад час вайны за гішпанскую спадчыну, горад быў заняты брытанскімі войскамі, а потым згодна з утрэхцкай мірнай дамовай быў ёй перададзены ў якасьці калёніі. Гібральтар раней і ў нашы дні мае велізарнае стратэгічнае значэньне, зь яго можна поўнасьцю кантраляваць рух праз Гібральтарскую пратоку зь Міжземнага мора ў Атлянтычны акіян і наадварот. Гэтае значэньне значна ўзрасло пад час Другой сусьветнай вайны — ніводны нямецкі, ці італьянскі карабель ня змог прайсьці праз пратоку. Да 1943 году Гібральтар разам з Мальтай зьяўляліся адзінымі аэрадромамі на трасе ЭгіпетВялікабрытанія.

Палітычная сыстэма

рэдагаваць

Геаграфія

рэдагаваць

Гібральтар ня мае запасаў карысных выкапняў і пітной вады. У якасьці пітной вады выкарыстоўваецца дажджавая вада, якая зьбіраецца ў спэцыяльных ёмістасьцях у скалах. Часткова выкарыстоўваецца і апрасьненьне марской вады.

Гібральтар зьяўляецца адной з самых заселеных тэрыторыяў ў сьвеце (каля 4250 чал. на км²).

Над портам і горадам узносіцца высокая (426 м) Гібральтарская скала, якая складаецца зь цьвёрдых скальных пародаў, а з адваротнага боку скалы дзейнічае запаведнік.

Нягледзячы на тое, што Гібральтар некалькі стагодзьдзяў належыць Вялікабрытаніі на яго прэтэндуе Гішпанія, якая мяжуе па сушы. Паміж Гішпанскім горадам Ла Лінеа дэ ла Кансэпсьён знаходзіцца толькі невялікая нэўтральная паласа.

На тэрыторыі Гібральтара знаходзіцца вайскова-марская база НАТО.

Гібральтар — адзінае месца ў Эўропе, дзе водзіцца від Магот, адзіны від малпаў ва ўсёй Эўропе.

Насельніцтва

рэдагаваць

Гібральтар заселены ангельцамі, габрэямі, партугальцамі, італьянцамі, мальтыйцамі, індусамі, пакістанцамі, мараканцамі. Дзяржаўнай мовай зьяўляецца ангельская. Па веравызнаньні насельніцтва дзеліцца: каталікі (70%), мусульмане (10%), англікане (8%), юдзеі (1%).