Кот д’Івуар
Рэспубліка Кот д’Івуар (па-француску: République de Côte d'Ivoire — краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Гвінэйскага заліву. Мяжуе зь Лібэрыяй (716 км), Гвінэяй (610 км), Малі (532 км), Буркіна-Фасо (584 км) і Ганай (668 км).
Кот д’Івуар République de Côte d'Ivoire | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Unity, Discipline and Labour» («Адзінства, дысцыпліна і праца») | |||||
Дзяржаўны гімн: «L’Abidjanaise» | |||||
![]() | |||||
Афіцыйная мова | француская | ||||
Сталіца | Ямусукра | ||||
Найбуйнейшы горад | Абіджан | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Алясан Уатара Даніель Каблян Дункан | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
69-е месца ў сьвеце 322 463 км² 1,4 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2014) • шчыльнасьць |
53-е месца ў сьвеце 23 919 000 63,9/км² | ||||
СУП • агульны (2012) • на душу насельніцтва |
98 месца ў сьвеце $40,348 млрд $1726 | ||||
Валюта | Франк КФА (XOF) | ||||
Часавы пас | GMT (UTC+0) | ||||
Незалежнасьць — ад Францыі |
7 жніўня 1960 | ||||
Аўтамабільны знак | CI | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ci | ||||
Тэлефонны код | +225 | ||||
![]() |
Гісторыя Рэдагаваць
На тэрыторыі сучаснага Кот д’Івуару ў 1 тысячагодзьдзі зьявіліся першыя людзі. Першапачаткова гэта былі плямёны пігмэяў, потым зьявіліся і іншыя народы.
Першыя эўрапейцы зьявіліся на ўзьбярэжжы ў XV стагодзьдзі. Сярод іх былі і партугальцы, і галяндцы, і датчане. Калянізацыя пачалася з прыходам у сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя французаў. Яны вывозілі адсюль дыямэнты, золата, каву і какава. 10 сакавіка 1893 году Бераг слановай косьці быў аб’яўлены калёніяй Францыі, у 1895 годзе далучаны да Францускай Заходняй Афрыкі. Бераг слановай косьці пераўтварыўся ў значнага вытворцу кавы і какава для Францыі. У 1934 годзе горад Абіджан быў абвешчаны сталіцай калёніі. Пасьля працяглага пэрыяду барацьбы за незалежнасьць, у 1957 годзе Францыя перадала калёніі мясцовае самакіраваньне. А 7 жніўня 1960 году была абвешчана незалежнасьць рэспублікі Бераг слановай косьці. Тым ня менш краіна заставалася сыравінным прыдаткам Францыі.
У 1980-я гады засуха, а таксама неспрыяльная каньюнктура на сусьветным рынку прывяла да значнага эканамічнага спаду. У 1990-я гады былі праведзены эканамічныя рэформы, якія не змаглі спыніць сацыяльную напружанасьць. 25 сьнежня 1999 году ў краіне адбыўся вайсковы пераварот. 19 верасьня 2002 году ў Абіджане ўспыхнула паўстаньне, якое прывяло да грамадзянскай вайны паміж палітычнымі групоўкамі поўначы і поўдня краіны.
Вясной 2007 году атрымалася дасягнуць мірнага пагадненьня.
Палітыка Рэдагаваць
Кот д’Івуар зьяўляецца рэспублікай. Канстытуцыя была прынятая ў 1960 годзе. Кіраўнік дзяржавы — прэзыдэнт, які выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, таксама зь пяцігадовым тэрмінам. Выканаўчая ўлада належыць ураду, які кіруецца прэм’ер-міністрам прызначаемым прэзыдэнтам. Паводле зьвестак міжнародных праваахоўных арганізацыяў, палітычныя правы грамадзянаў краіны значна абмежаваныя.
Адміністрацыйны падзел Рэдагаваць
Кот д’Івуар падзелены на 19 абласьцей, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 58 дэпартамэнтаў.
Вобласьць | Цэнтар | Плошча, км² | Насельніцтва (2007), чал. | |
---|---|---|---|---|
1. | Агнэбі | Агбавіль | 9080 | 822 592 |
2. | Бафінг | Туба | 8720 | 203 608 |
3. | Бас-Сасандра | Сан-Пэдра | 25 800 | 1 202 761 |
4. | Дэнгуэле | Адзіенэ | 20 600 | 316 045 |
5. | Мантанэс | Ман | 16 600 | 1 284 657 |
6. | Фрамаджер | Ганьёа | 6900 | 775 840 |
7. | Хаўт-Сасандара | Далоа | 15 200 | 1 354 028 |
8. | Лакс | Ямусукра | 8940 | 681 812 |
9. | Лагунэс | Абіджан | 13 172 | 4 804 106 |
10. | Мараху | Буафль | 8500 | 743 621 |
11. | Моэн-Кавэлі | Гігло | 14 150 | 505 706 |
12. | Моэн-Камоэ | Абэнгуру | 6900 | 557 086 |
13. | Нзы-Камоэ | Дзімбокра | 19 560 | 1 038 166 |
14. | Саванэс | Карога | 40 323 | 1 386 445 |
15. | Суд-Бандама | Дыво | 10 650 | 942 873 |
16. | Суд-Камоэ | Абаіса | 7278 | 612 129 |
17. | Валее-ду-Бандама | Буакэ | 28 530 | 1 523 855 |
18. | Варадугу | Сегела | 21 900 | 456 708 |
19. | Занзан | Бандуку | 38 000 | 957 314 |
Геаграфія Рэдагаваць
Большая частка паверхні краіны гэта ўзвышшы. На захадзе, на мяжы з Гвінэяй, знаходзіцца горны масіў Німба (самы высокі пункт — 1752 м). У паўднёвай частцы паверхня паступова пераходзіць у прыбярэжныя нізіны. На поўдні краіны клімат экватарыяльны, вільготны, зь сярэднегадавымі ападкамі 1500—2300 мм. На астатняй частцы краіны клімат субэкватарыяльны, ападкі складаюць ад 1000 да 1800 мм. Сярэдняя тэмпэратура ад 24—25°С у жніўні да 28—30°С у сакавіку. У краіне існуе вялікая колькасьць рэк: асноўныя гэта Бамдана, Камоэ, Сасандра. Расьліннасьць саванная. На поўдні краіны растуць экватарыяльныя лясы (каля 22% паверхні). Каля 6% паверхні адведзены пад нацыянальныя паркі, некаторыя зь якіх знаходзяцца ў сьпісе Сусьветнай спадчыны культуры і прыроды ЮНЭСКО.
Эканоміка Рэдагаваць
Пасьля атрыманьня незалежнасьці ў краіне была праведзена электрыфікацыя, палепшана сетка чыгункі і дарогаў. Большасьць насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы, Кот д’Івуар зьяўляецца сусьветным лідэрам па вытворчасьці какава-бабоў.