Адкрыць галоўнае мэню

ГісторыяРэдагаваць

Упершыню тэрыторыя Бэлізу была заселеная мая блізу 1500 гадоў да нашай эры. У выніку ахэалягічных дасьледаваньняў былі знойдзеныя паселішчы Caracol, Lamanai, Lubaantun і інш. Упершыню эўрапейцы дасягнулі Бэлізу ў 1502 годзе. Гэта была экспэдыцыя Хрыстафора Калюмба. Першае паселішча эўрапейцаў было заснаванае ў 1638 годзе. Гэта былі ангельцы. У наступныя 150 гадоў былі заcнаваныя шматлікія іншыя ангельскія паселішчы. У 1840 годзе на тэрыторыі Бэлізу заснаваная «калёнія Брытанскага Гандурасу». У 1862 годзе Бэліз стаў калёніяй кароны. Напрацягу больш чым 100 гадоў у Бэлізе кіраваў урад, прызначаны Ангельшчынай. Але ў студзені 1964 году Ангельшчына дазволіла Бэлізу ўтварыць самастойны ўрад з кабінэтам міністраў. У 1973 годзе Брытанскі Гандурас перайменаваны ў Бэліз. 21 верасьня 1981 году атрыманая поўная незалежнасьць[1].

ГеаграфіяРэдагаваць

Бэліз разьмешчаны ў Цэнтральнай Амэрыцы, на ўзьбярэжжы Карыбскага мора. Мяжуе з Гватэмалай ды Мэксыкай. Агульная даўжыня дзяржаўнай мяжы 542 км, у тым ліку з Гватэмалай 266 км і з Мэксыкай 276 км. Працягласьць лініі ўзьбярэжжа — 386 км. Плошча краіны складае 22 966 км², у тым ліку 22 806 км² сушы. Паводле агульнай плошчы Бэліз займае 152-е месца ў сьвеце. 160 км² займаюць вадаёмы. Клімат трапічны, вельмі сьпякотны і вільготны. Сэзон дажджоў ад траўня да лістападу, сухі сэзон ад лютага да траўня. Рэльеф плоскі, забалочаны. На поўдні невысокія горы. Самы высокі пункт — Doyle’s Delight (1160 м). Найбольш значнымі прыроднымі рэсурсамі зьяўляецца ворыва, драўніна, рыба, гідраэнэргія. Паводле ацэнкі 2011 году, 6,9% тэрыторыі займаюць сельскагаспадарчыя тэрыторыі (ворыва 3,3%, сады 1,4%, пасьбішча — 2,2%), 60,6% займаюць лясы, 32,5% — астатняе. 30 км тэрыторыі арашаецца (паводле зьвестак на 2003 год). Частыя прыродныя пагрозы. Ад чэрвеня да лістапада праходзяць спусташальныя ўраганы. Берагі затапляюцца (асабліва на поўдні). Сярод праблем навакольнага асяродзьдзя — дэградацыя лясоў, забруджваньне вады, выкіды прамысловасьці, зьбядненьне глебы, забруджваньне сьмецьцем. Краіна падпісала Кіёцкі пратакол. Адзіная краіна Цэнтральнай Амэрыкі бяз выхаду да Ціхага акіяну[2].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Belize Facts — Caribbean Gateway to Central America TravelBelize.org(анг.)
  2. ^ Belize The World Factbook(анг.)

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Бэлізсховішча мультымэдыйных матэрыялаў