Малаві
Мала́ві, Рэспубліка Малаві (па-ангельску: Republic of Malawi; чычэва: Malaŵi, Dziko la Malaŵi) — краіна ва Ўсходняй Афрыцы, ня мае выхаду да мора, мяжуе з Танзаніяй (даўжыня мяжы 475 км), Мазамбікам (1569 км) і Замбіяй (837 км).
Малаві Dziko la Malaŵi | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Unity and Freedom» («Адзінства і свабода») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Mulungu dalitsa Malaŵi» | |||||
Афіцыйная мова | ангельская, ньянджа | ||||
Сталіца | Лілонгвэ | ||||
Найбуйнейшы горад | Блантайр | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Пітэр Мутарыка Saulos Chilima | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
99-е месца ў сьвеце 118 484 км² 20,6 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2010) • шчыльнасьць |
64-е месца ў сьвеце 14 901 000 128,8/км² | ||||
СУП • агульны (2010) • на душу насельніцтва |
139 месца ў сьвеце $12,98 млрд $827 | ||||
Валюта | Квача (MWK) | ||||
Часавы пас | CAT (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
6 ліпеня 1964 | ||||
Аўтамабільны знак | MW | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .mw | ||||
Тэлефонны код | +265 | ||||
Гісторыя
рэдагаваць- ХХ стагодзьдзе да н. э. — першыя паселішчы бушмэнаў
- ХV стагодзьдзе — зьяўляецца канфэдэрацыя плямёнаў пад кіраўніцтвам Каронгі
- XVII стагодзьдзе — першыя кантакты з арабскімі султанатамі
- 1859—1863 — пачатак брытанскай калянізацыі
- 1907 — Малаві становіцца брытанскай калёніяй
- 1915 — антыбрытанскае паўстаньне
- 1944 — першая палітычная арганізацыя — Афрыканскі Народны кангрэс Ніясы
- 1959 — беспарадкі зьвязаныя з забаронай АНКН, яе правапераймальнікам становіцца Партыя кангрэсу Ніясы
- 1963 — стварэньне ўнутранай аўтаноміі Малаві
- 1964 — атрыманьне незалежнасьці
- 1966 — стварэньне рэспублікі на чале з Хастынгсам Бандам
- 1967 — створаны дыпляматычныя стасункі з ПАР
- 1993 — пасьля рэфэрэндуму ўведзена шматпартыйная палітычная сыстэма
- 1994 — выбары ў парлямэнт выйграў Аб’яднаны Дэмакратычны Фронт
Палітыка
рэдагавацьМалаві — рэспубліка, з шматпартыйнай палітычнай сыстэмай. Прэзыдэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяцігадовы тэрмін зьяўляецца кіраўніком ураду, фарміруе склад кабінэта міністраў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту — Народнаму Сходу, 193 удзельнікі якога выбіраюцца на пяцігадовыя тэрміны.
У замежнай палітыцы Малаві прытрымліваецца недалучэньня. Пад час кіраваньня Хастынгса Банды, падтрымліваліся сувязі з ПАР і Ізраілем. Застаюцца нявырашанымі тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Танзаніі. У 1980-я гады Малаві разьмяшчае на сваёй тэрыторыі антыўрадавую мазамбіцкую арганізацыю «Мазамбіцкі нацыянальны супраціў».
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьАдміністрацыйны падзел Малаві складаецца з 27 правінцыяў:
Правінцыя | Цэнтар | Плошча тыс. км² | Насельніцтва тыс. чал | |
---|---|---|---|---|
1. | Балака | Балака | 2,193 | 253,098 |
2. | Блантайр | Блантайр | 2,012 | 809,397 |
3. | Чыкуава | Чыкуава | 4,755 | 356,682 |
4. | Чырадзулу | Чырадзулу | 0,767 | 236,050 |
5. | Мачынга | Мачынга | 3,771 | 369,614 |
6. | Мангочы | Мангочы | 6,273 | 610,239 |
7. | Муланжэ | Муланжэ | 2,056 | 428,322 |
8. | Мванза | Мванза | 2,259 | 138,015 |
9. | Нсанье | Нсанье | 1,942 | 194,924 |
10. | Фаломбэ | Фаломбэ | 1,394 | 231,990 |
11. | Фіёла | Фіёла | 1,715 | 458,976 |
12. | Зомба | Зомба | 2,580 | 546,661 |
13. | Чыціпа | Чыціпа | 4,288 | 126,799 |
14. | Каронга | 3,355 | 194,572 | |
15. | Лікома | Лікома | 0,018 | 13 |
16. | Мзымба | Мзымба | 10,430 | 610,944 |
17. | Нкхата Бай | Нкхата Бай | 4,071 | 164,761 |
18. | Румпхі | Румпхі | 4,769 | 128,360 |
19. | Дэдза | Дэдза | 3,624 | 486,682 |
20. | Доўа | Доўа | 3,041 | 411,387 |
21. | Касунгу | Касунгу | 7,878 | 480,659 |
22. | Лілонгвэ | Лілонгвэ | 6,159 | 1,346,360 |
23. | Мчынджы | Мчынджы | 3,356 | 324,941 |
24. | Нхотакота | Нхотакота | 4,259 | 229,460 |
25. | Нітчэў | Нітчэў | 3,424 | 370,757 |
26. | Нтчысі | Нтчысі | 1,655 | 167,880 |
27. | Саліма | Саліма | 2,196 | 248,214 |
Геаграфія
рэдагавацьМалаві ня мае выхаду да мора. Разьмяшчаецца ў паўднёва-заходняй Афрыцы. З поўначы на поўдзень, праз усю краіну, праходзіць Вялікі Ўсходні Разлом, у якім знаходзіцца адно з самых вялікіх азёраў Афрыкі — Ніяса, якое ўзьнікла ў выніку тэктанічных зрухаў. З паўднёвай частцы возера выцякае рака Шырэ, якая зьяўляецца прытокам Замбэзі. На ўсход і захад ад возера Ніяса, паверхня краіны прадстаўлена высокімі пласкагор’ямі. Самая высокая кропка краіны гара Муланье (3002 м). На поўдзень ад возера Ніяса знаходзіцца ўзвышша Шырэ, якое пераходзіць у горны масіў Мландзі, вышыня якога дасягае 4000 мэтраў над узроўнем мора.
Клімат Малаві пераважна экватарыяльны, мусонны зь вільготным летам (лістапад — сакавік) і сухі зімой. Сярэдняя тэмпэратура летам складае 20 °C — 27 °C, зімой 14 °C — 19 °C. Ападкі складаюць 750—1000 мм у далінах і да 2500 мм у гарах.
З карысных выкапняў існуюць радовішчы жалезнай руды, мармуру, вугалю, баксытаў.
У паўночнай частцы краіны растуць трапічныя вільготныя лясы, з выражанай вышыннай пояснасьцю, на астатняй тэрыторыі — трапічныя лясы, акацыевая саванна з баабабамі, і паркававая саванна з пальмамі. У раёнах якія знаходзяцца вышэй за 1500 м — горныя стэпы.
Эканоміка
рэдагавацьМалаві адносіцца да самых бедных краінаў сьвету. Эканоміка амаль выключна заснавана на сельскай гаспадарцы. 90% насельніцтва жыве ў сельскай мясцовасьці. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры гэта: фасоля, рыс, касавэ, кукуруза. Пасевы тытуню і гарбаты скіраваныя на экспарт.
Прамысловыя аб’екты сканцэнтраваныя вакол гораду Блантайр. Асноўнымі гандлёвымі партнэрамі Малаві зьяўляюцца ПАР і Зымбабвэ.
Значную ролю ў бюджэце Малаві грае міжнародная дапамога, асабліва з боку МВФ і Сусьветнага банку.