Самалі
Самалі́, Рэспубліка Самалі (па-самалійску: Soomaaliya, па-арабску: الصومال — As-Sumal) — краіна ў паўночна-ўсходняй Афрыцы, разьмешчаная на Самалійскай паўвысьпе. Мае выхад да Індыйскага акіяна і Адэнскай затокі. На паўночным захадзе мяжуе з Джыбуці, на захадзе з Этыёпіяй, на паўднёвым захадзе з Кеніяй. Паўночная частка краіны ў 1991 годзе абвясьціла незалежнасьць пад назвай Самалілэнд, іншая частка краіны аддзялілася пад назвай Пунтлэнд. Фактычна ў Самалі адсутнічае адзіная дзяржава. Адсутнічаюць інстытуты цэнтральнай дзяржаўнай улады, адзіны ўрад, улада непрызнаных краінаў належыць ўзброеным групоўкам.
Самалі Soomaaliya الصومال | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Soomaaliyeey Toosoow» («Самалі, прачынайся») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Qolobaa Calankeed» | |||||
Афіцыйная мова | самалійская, арабская | ||||
Сталіца | Магадзішу | ||||
Найбуйнейшы горад | Магадзішу | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Хасан Шэйх Махмуд Абдывэлі Шэйх Ахмэд | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
44-е месца ў сьвеце 637 657 км² 1,6 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2012) • шчыльнасьць |
86-е месца ў сьвеце 10 000 000 16,12/км² | ||||
СУП • агульны (2010) • на душу насельніцтва |
163 месца ў сьвеце $5,896 млрд $600 | ||||
Валюта | Самалійскі шылінг (SOS) | ||||
Часавы пас | EAT (UTC+3) | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі і Італіі |
26 чэрвеня і 1 ліпеня 1960 | ||||
Аўтамабільны знак | SO | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .so | ||||
Тэлефонны код | +252 | ||||
Гісторыя
рэдагавацьКроніка
рэдагаваць- У ХІІ—XVI стагодзьдзях на тэрыторыі сучаснага Самалі пэрыядычна ўзьнікалі султанаты. Потым Магадзішу і некалькі іншых самалійскіх гарадоў трапілі пад уладу Занзабарскага сультана.
- 1887 год — паўночная частка Самалі стала брытанскай калёніяй.
- 1889 год — паўднёвая частка Самалі стала італьянскай калёніяй.
- 1960 год — Самалі атрымала незалужнасьць, аб’яднаўны дзьве былыя калёніі — Італьянскае і Брытанскае Самалі (Самалілэнд).
- 1962 год — спроба перавароту на поўначы краіны (Самалілэнд), з мэтай аддзяленьня ад Самалі.
- 1969 год — у выніку вайсковага перавароту да ўлады прыйшоў Махамэд Сыяд Барэ, які абвясьціў курс на будаўніцтва сацыялізму.
- 1977 год — нападзеньне на Этыёпію з мэтай далучэньня да Самалі правінцыі Агадэн, захопленую Этыёпіяй у пачатку ХХ стагодзьдзя. Этыёпскае войска пры дапамозе СССР разьбіла агрэсараў.
- У 1991 годзе Барэ быў зьвергнуты, Самалі як дзяржава спыніла сваё існаваньне, страціўшы ўсе атрыбуты дзяржаўнай улады, распаўшыся на некалькі частак, якія кантралююца ўзброенымі групоўкамі.
- 1991—1992 гады — адбыўся голад, які каштаваў 300 тыс. чалавечых жыцьцяў. У сьнежні 1992 году ў краіну былі ўведзеныя міратворчыя сілы ААН, якія мусілі абараняць супрацоўнікаў арганізацыяў, разьмяркоўваючых гуманітарную дапамогу, ад дзеяньняў масцовых бандытаў.
- травень 1995 году — міжнародныя войскі былі выведзеныя з краіны.
- 2000 год — адбылася спроба аб’яднаньня краіны, калі прадстаўнікі ўзброеных груповак сабраўшыся ў Джыбуці, выбралі прэзыдэнтам Салат Хусана, аднак частка ўзброеных груповак адмовілася яму падпарадкоўвацца.
Часы незалежнасьці
рэдагавацьСамалі атрымала незалежнасьць у 1960 годзе. Адразу пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Самалі дыктатарскіх тэндэнцыяў не было. Першым прэзыдэнтам быў абраны Адэн Абдула Асман Даар — нацыянальны лідэр, што ўзначальваў незалежніцкі рух. Валодаючы папулярнасьцю сярод нясельніцтва, Асман Даар не імкнуўся да ўзурпацыі ўлады, і прайграўшы ў 1967 годзе выбары, перадаў уладу пераемніку Абдырашыду Алі Шэрмарку, што само па сабе адметна для Афрыкі. Але разьвіцьцё дэмакратыі было перарванае вайсковым пераваротам 1969 году. Прэзыдэнт Шэрмарк быў застрэлены, а да ўлады прыйшоў генэрал Мухамэд Сыяд Барэ. Гэты пераварот быў выгодны Савецкаму Саюзу.
Барэ распачаў будаўніцтва сацыялізму з ісламскай адметнасьцю. Новае кіраўніцтва абвесьціла, што ў краіне будзе пабудаванае грамадзтва працы й сацыяльнай справядлівасьці. Пераварот быў абвешчаны рэвалюцыяй. Адбылася нацыяналізацыя эканомікі, а таксама была разгорнутая цесная супраца з Савецкім Саюзам. СССР накіраваў у краіну тысячы спэцыялістаў, вайсковых дарадцаў, тэхнічную і матэрыяльную дапамогу. Паступова ўсталяваўся культ правадыра. Ягоныя партрэты вывешваліся на вуліцах побач з партрэтамі Леніна й Маркса, а самога Сыяда Барэ называлі «Настаўнік», «Бацька ведаў», «Пераможны правадыр».
У 1976 годзе ўтвораная «Самалійская рэвалюцыйная сацыялістычная партыя» — адзіная палітычная партыя ў краіне да 1989 году. Хаця, дзякуючы палітыцы Барэ й падтрымцы СССР, ровень жыцьця ў Самалі быў дастаткова высокі, зьнізілася непісьменнасьць насельніцтва і былі абмежаваныя цяжкія хваробы, сытуацыя зьмянілася ў 1977 годзе.
Гэта было зьвязана з г. зв. «Агадэнскай вайной» з Этыёпіяй за землі, якія ўваходзілі ў склад Этыёпіі. Але насамрэч праблема была ў тым, што да ўлады ў Этыёпіі прыйшоў прасавецкі палітычны рэжым. Самалі апынулася ў складанай сытуацыі, бо таксама была хаўрусьнікам СССР. З свайго боку, Савецкі Саюз адмоўна адрэагаваў на палітыку Барэ. У выніку той разарваў стасункі з СССР і зьвярнуўся да Захаду ды ісламскага сьвету.
Але параза ў вайне ды спыненьне дапамогі з боку СССР аслабіла рэжым. ЗША ў сваю чаргу ня надта імкнуліся дапамагаць Барэ, бо не былі ўпэўненыя ў яго шчырасьці.
Паступова Барэ губляў кантроль над палітычнай сытуацыяй у краіне, якая, нягледзячы на масавыя рэпрэсіі з боку рэжыму, распадалася на кавалкі. У 1991 годзе паўстанцы захапілі сталіцу краіны Магадзішу, а дыктатар Барэ мусіў быў уцячы на танку з прэзыдэнцкага бункера і папрасіць прытулку ў Кеніі. Потым ён пераехаў ў Нігерыю, дзе й памёр ад сардэчнага прыступу.
Пасьля зрынаньня Барэ краіна апынулася ў палітычным хаосе. Асобныя тэрыторыі Самалі кантралююць палявыя камандзіры, якія не падпарадкоўваюцца цэнтральнаму кіраўніцтву, калі гэтае часам кіраўніцтва ўзьнікае.
Палітыка
рэдагавацьСамалі ня мае агульнанацыянальнай улады. Частка краіны (Самалілэнд), абвясьціла аб сваёй незалежнасьці.
10 кастрычніка 2004 году часовым парлямэнтам быў абраны прэзыдэнтам Абдулахі Ахмэт, лідэр паўночнай правінцыі Пунтлэнд, які карыстаецца падтрымкай Этыёпіі. Сэсія парлямэнту праходзіла ў Найробі, сталіцы суседняй Кеніі.
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьСамалі дзеліцца на 19 правінцыяў (gobolka):
Геаграфія
рэдагавацьПрацягласьць мяжы складае 2366 км, зь іх:
Эканоміка
рэдагавацьСамалі — эканамічна бедная краіна. Ня мае мінэральных рэсурсаў, аснову эканомікі складае качавая жывёлагадоўля. Каля 80% працаздольнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы. Продаж жывёлы і мясапрадуктаў прыносіць краіне больш 80% экспартных паступленьняў. Доля прамысловасьці ў нацыянальнай эканоміцы нязначная.
Дэмаграфія
рэдагавацьНасельніцтва краіны складаецца з самалійцаў (97,3%), арабаў (1,2%), народ банту (0,4%). Самалійцы вядуць сваё паходжаньне ад кушытаў. Падзяляюцца на шэсьць родаў: Дзір, Дарод, Ісак, Хавія, Дзігіл, Раханвэйн. Першыя чатыры належаць да групы Самаале (жывёлаводы), астатнія да Сааб (фэрмэры).