Лібэрыя
Лібэ́рыя (па-ангельску: Republic of Liberia) — краіна ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе з Гвінэяй, Кот д'Івуарам і Сьера-Леонэ. Мае выхад да Атлянтычнага акіяна.
Лібэрыя лац. Liberyja Republic of Liberia | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «The love of liberty brought us here» («Любоў да свабоды прывяла нас сюды») | |||||
Дзяржаўны гімн: «All Hail, Liberia, Hail!» | |||||
Афіцыйная мова | ангельская | ||||
Сталіца | Манровія | ||||
Найбуйнейшы горад | Манровія | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Элен Джонсан Сэрліф Джозэф Боакаі | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
103-е месца ў сьвеце 111 369 км² 13,514 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
132-е месца ў сьвеце 3 955 000 35?5/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
158 месца ў сьвеце $1,471 млрд $373 | ||||
Валюта | Лібэрыйскі даляр (LRD) | ||||
Часавы пас | GMT (UTC+0) | ||||
Незалежнасьць — ад ЗША |
26 ліпеня 1847 | ||||
Аўтамабільны знак | LB | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .lr | ||||
Тэлефонны код | +231 | ||||
Гісторыя
рэдагавацьЛібэрыя зьяўляецца самай старой рэспублікай у Афрыцы. Узьнікла ў выніку дамовы паміж мясцовымі жыхарамі і Амэрыканскім Каляніяльным Таварыствам падпісанай ў 1821 годзе. Дзякуючы ёй вызваленыя рабы маглі сяліцца тут і жыць у згодзе з 18 плямёнамі тубыльцаў. 26 ліпеня 1847 году была прынятая канстытуцыя, якая пацьвердзіла незалежнасьць Лібэрыі. Амаль уся гісторыя краіны цесна зьвязаная са Злучанымі Штатамі Амэрыкі, як эканамічна, так і культурна.
У 1980 годзе Самюэль Доэ зьдзейсьніў вайсковы пераварот, забіў існуючага прэзыдэнта і зьверг урад. Усталяваў уласны ўрад, а сябе абвясьціў кіраўніком дзяржавы. У 1989 годзе пачалася грамадзянская вайна, вынікам якой стала забойства Дое, а таксама вывад вайскоўцаў з улады. У 1997 годзе Чарлз Тэйлар, адзін з апанэнтаў Доэ, быў выбраны прэзыдэнтам Лібэрыі. 23 лістапада 2005 году на пасаду прэзыдэнта была выбрана Элен Джонсан Стэрліф.
Палітыка
рэдагавацьАдміністрацыйны падзел
рэдагавацьУ адміністрацыйным пляне Лібэрыя дзеліцца на 15 правінцыяў:
Правінцыя | Цэнтар | Плошча, км² | Насельніцтва, тыс. чал | |
---|---|---|---|---|
1. | Бомі | Табмэнбург | 755 | 48 570 |
2. | Бонг | Гбарнга | 804 000 | |
3. | Гбарполу | Араука | 1263 | 131 227 |
4. | Гранд-Баса | Бучанан | 8759 | 223 000 |
5. | Гранд-Кэйп-Маўнт | Робертспорт | 5827 | 117 000 |
6. | Гранд-Гедэх | Зведру | 102 810 | |
7. | Гранд-Кру | Барклайвіль | 46 000 | |
8. | Лофа | Воіньяма | 11 637 | 247 000 |
9. | Маргібі | Каката | 3263 | 145 000 |
10. | Мэрылэнд | Харпер | 5350 | 107 100 |
11. | Монтсерада | Бэнсанвіль | 2740 | 982 000 |
12. | Німба | Санікелі | 12 043 | 415 000 |
13. | Рывер Кес | Рывер Кес | 4385 | 55 000 |
14. | Рывер Гі | Фіштаўн | 74 800 | |
15. | Сіноэ | Грынвіль | 10 254 | 85 000 |
Геаграфія
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Геаграфія Лібэрыі
Краіна знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы ў некалькіх сотнях кілямэтраў ад экватару. Палова тэрыторыі пакрытая трапічнымі лясамі. Навакольны выгляд зьмяняецца з аддаленьнем ад марскога ўзьбярэжжа: пачаткова раўніна пераходзіць у пласкагор’е, а потым у невысокія горы ў паўночна-заходняй частцы краіны.
Лібэрыя мяжуе з Гвінэяй (563 км) на поўначы, Сьера-Леонэ (306 км) і Кот д’Івуарам (716 км) — на ўсходзе. Берагавая лінія складае 579 км. Самая высокая кропка краіны — гара Маўнт-Вутэве (1380 м). Лясы займаюць 48% тэрыторыі. Клімат экватарыяльны, сьпякотны, з траўня да кастрычніка цягнуцца трапічныя дажджы. Колькасьць ападкаў складае 5000 мм на ўзьбярэжжы і 1500 мм у глыбіні краіны. Сярэднегадавая тэмпэратура +25 °C.
Эканоміка
рэдагавацьЛібэрыя вядомая як краіна «таннага фрахту». Лёгкасьць атрыманьня лібэрыйскага сьцягу для карабля, а таксама адсутнасьць плацяжоў за яго выкарыстаньне прывяло да таго, што гандлёвы флёт, які плавае пад лібэрыйскім сьцягам адзін з самых вялікіх у сьвеце. Іх агульны танаж складае 99 млн тонаў.
Дэмаграфія
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Насельніцтва Лібэрыі
Насельніцтва Лібэрыі складаецца зь некалькіх этнічных груп. Таксама тут жывуць патомкі вызваленых амэрыканскіх і карыбскіх рабоў (каля 5%), якіх называюць амэрыканалібэрыйцамі. Яны займаюць вышэйшыя грамадзкія і палітычныя пасады. Астатнія 95% насельніцтва складаюцца зь мясцовых плямёнаў: кпеле, баса, гіё, кру, грэба, мана, крахн, гола, гбандзі, лома, кісі, ваі, дэі, бэла, мандынга і мендэ. Этнічная разнароднасьць пагаршаецца існаваньнем у краіне каля 20 моваў, а таксама распаўсюджанасьцю анімізму.
Спорт
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛібэрыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў