Адкрыць галоўнае мэню
Кенія
Jamhuri ya Kenya
Republic of Kenya
Сьцяг Кеніі Герб Кеніі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Harambee
Дзяржаўны гімн
«Ee Mungu Nguvu Yetu»
Месцазнаходжаньне Кеніі
Афіцыйная мова суахілі, ангельская
Сталіца Найробі
Найбуйнейшы горад Найробі
Форма кіраваньня рэспубліка
Мвай Кібакі
Райла Адынга
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
47-е месца ў сьвеце
580 367 км²
2,3%
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
32-е месца ў сьвеце
39 002 772
67,2/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
37-е месца ў сьвеце
$60,361 млрд
$1711
Валюта Кенійскі шылінг (KES)
Часавы пас EAT (UTC+3)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі

12 сьнежня 1963
Аўтамабільны знак EAK
Дамэн верхняга ўзроўню .ke
Тэлефонны код +254
Мапа Кеніі

Кенія — рэспубліка на ўсходнім узьбярэжжы Афрыкі. Мяжуе з Этыёпіяй на поўначы, Танзаніяй на поўдні, Самалі на паўночным усходзе, Угандай на захадзе і Суданам на паўночным захадзе. З паўднёвага ўсходу абмываецца Індыйскім акіянам. Па цэнтры краіны праходзіць экватар. Да 1963 году Кенія была вялікабрытанскай калёніяй.

ГеаграфіяРэдагаваць

Кенія — дзяржава на ўсходзе а Афрыкі. На паўднёвым усходзе мяжуе з Індыйскім акіянам, на поўначы з Этыёпіяй, на ўсходзе з Самалі, на паўднёвым захадзе з Танзаніяй, на захадзе з Угандай і на паўночным захадзе з Паўднёвым Суданам. Прыблізна па сярэдзіне краіны праходзіць лінія экватару. Сталіцай Кеніі зьяўляецца горад Найробі.

ДэмаграфіяРэдагаваць

Насельніцтва падзяляецца на некалькі плямёнаў, самым шматлікім зь якіх зьяўляецца племя кікую, што складае каля 18% насельніцтва. Астатнія плямёны складаюць ня больш за 10% ад агульнай колькасьці. Пісьменнасьць складае 78%. У краіне вялікі адсотак моладзі — каля паловы насельніцтва не дасягнула 20-гадовага ўзросту. На верасень 2013 году 83 % насельніцтва Кеніі спавядалі хрысьціянства[1]. Існуюць індуісцкія і мусульманскія абшчыны. Адзінай афіцыйнай мовай зьяўляецца суахілі, хоць насельніцтва валодае ангельскай, арабскай і племяннымі мовамі.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Кеніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў