Армянскі драм
валюта Армэніі
Армянскі драм (па-армянску: Դրամ, код ISO 4217: AMD) — афіцыйная грашовая адзінка Армэніі і Нагорнага Карабаху. Драм падзяляецца на 100 лумаў (Լումա), але лумы ў наш час не выкарыстоўваюцца.
Армянскі драм | |
Краіна | Армэнія |
---|---|
Падзел | лум |
Код ISO-4217 | AMD |
Сымбаль | ֏ |
Цэнтральны банк | Цэнтральны банк Рэспублікі Армэнія |
Увядзеньне ва ўжытак | 22 лістапада 1993 |
Папярэдняя валюта | савецкі рубель і ₽ |
Абменны курс: (Даляр ЗША) | 13,12 |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Слова «драм» мае паходжаньне ад старажытнагрэцкага «δραχμή, драхма», што перакладаецца як «грошы». Эмісія драма знаходзіцца пад кантролем Цэнтральнага Банку Армэніі. Знаходзіцца ў звароце з 22 лістапада 1993 году. Грашовыя знакі ўзору 1993—1995 гадоў у наш час не выкарыстоўваюцца.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Армянскі драм (Банкноты) (ням.) (анг.)