Лібэрыйскі даляр
Лібэры́йскі даля́р (код ISO 4217: LRD) — афіцыйная валюта Лібэрыі з 1847 да 1907 году і з 1943 году да нашых дзён. Дзеліцца на 100 цэнтаў. Звычайна вызначаецца знакам «$», ці «L$» каб адрозьніць ад іншых даляравых валют.
Лібэрыйскі даляр | |
Краіна | Лібэрыя |
---|---|
Падзел | цэнт |
Код ISO-4217 | LRD |
Скарачэньне | $, L$ |
Сымбаль | Lib$ і L$ |
Цэнтральны банк | Central Bank of Liberia[d] |
Абменны курс: (11 студзеня 2008) | 61,75 за 1 даляр ЗША |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Першы даляр
рэдагавацьПершы лібэрыйскі даляр быў уведзены ў абарачэньне ў 1847 годзе. Ён замяніў даляр ЗША і знаходзіўся ў абарачэньні да 1907 году, калі быў заменены Брытанскім Заходнеафрыканскім фунтам.
Другі даляр
рэдагавацьАмэрыканская валюта замяніла Брытанскі Заходнеафрыканскі фунт у Лібэрыі ў 1935 годзе. З 1937 году Лібэрыя чаканіла ўласныя манэты, якія існавалі паралельна з амэрыканскім далярам. У 1943 годзе лібэрыйскі даляр быў зноў уведзены ў абарачэньне, стаўшыся нацыянальнай валютай. Пасьля выбараў Чарлза Тэйлара ў 1997 годзе, была выпушчаная новая сэрыя банкнотаў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛібэрыйскі даляр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў