Астравы Кука

залежная тэрыторыя Новай Зэляндыі

Астравы́ Ку́ка (па-кукску: Kūki ‘Airani[4], па-ангельску: Cook Islands, маары: Kūki 'Āirani, тангарэва: Kūki Airani[5]) — залежная тэрыторыя Новай Зэляндыі ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна ў Палінэзіі, знаходзіцца на астравах архіпэлягу з такой жа назвай.

Астравы Кука
Kūki 'Āirani
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн
Te Atua Mou E[d]
Дата заснаваньня: 4 жніўня 1965
Афіцыйная мова: ангельская мова і Cook Islands Maori[d]
Сталіца: Аваруа
Кароль: Карл III
прэм’ер-міністар Астравоў Кука[d]: Карл III
Заканадаўчы орган: Parliament of the Cook Islands[d]
Плошча:
  • 240 км²
Насельніцтва:
Валюта: новазэляндзкі даляр[2] і Долар Астравоў Кука[d][2]
Часавы пас: UTC-10 і Pacific/Rarotonga[d][3]
Бок аўтамабільнага руху: леваруч
Дамэн верхняга ўзроўню: .ck
Тэлефонны код: +682
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
ck/govt.htm (анг.)

Гісторыя

рэдагаваць

Астравы былі адкрытыя ў 1595 годзе гішпанскім вандроўцам Альвара дэ Мэнданья. Наступным эўрапейцам які высадзіўся на астравах у 1773 годзе быў Джэймз Кук, які назваў іх Hervey Islands. У 1824 годзе ўпершыню была выкарыстана назва «астравы Кука» на мапе Ёгана фон Крузэнштэрна.

З 1888 году астравы былі пад брытанскім пратэктаратам пад назвай Cook Islands Federation. У 1901 годзе астравы былі перададзеныя Новай Зэляндыі, а ў 1903 годзе зь іх была вылучана Ніуе як асобная тэрыторыя. З 1965 году астравы маюць унутраную аўтаномію.

З пачатку ХХ стагодзьдзя на чатыры вострава ў паўночнай частцы астравоў Кука (Маніхікі, Пэнрхайн, Пукапука і Ракаханга) прэтэндавалі Злучаныя Штаты Амэрыкі. У 1980 годзе была падпісаная дамова паміж ЗША і Новай Зэляндыяй, згодна зь якой ЗША адмаўляліся ад астравоў.

Палітыка

рэдагаваць

Астравы Кука зьяўляюцца парлямэнцкай манархіяй, якая знаходзіцца ў вольнай асацыяцыі з Новай Зэляндыяй. Кіраўніком краіны зьяўляецца каралева Элізабэта ІІ, ад імя якой кіруе прадстаўнік каралевы Фрэдэрык Гудвін. Заканадаўчая ўлада належыць парлямэнту, які складаецца з 24 дэпутатаў, якія выбіраюцца на 5-гадовы тэрмін на ўсеагульных выбарах.

Урад астравоў мае поўную ўладу над унутранымі справамі і частковую над зьнешнімі. Новая Зэляндыя адказвае за абарону астравоў Кука і часткова за зьнешнюю палітыку (павінна кансультавацца з урадам астравоў Кука). Астравы Кука маюць права да налады дыпляматычных стасункаў зь іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі (яны зьяўляюцца ўдзельнікамі ЮНЭСКО і іншых рэгіянальных арганізацыяў, але не ўваходзяць у ААН і маюць дыпляматычныя стасункі з 18 краінамі).

Геаграфія

рэдагаваць

У склад астравоў Кука ўваходзяць 15 атолаў і астравоў, якія дзеляцца на дзьве групы:

Плошча астравоў складае 236,7 км², а плошча эканамічных інтарэсаў астравоў складае 1 800 000 км². Насельніцтва астравоў налічвае каля 19 тыс. чалавек.

Клімат астравоў трапічны, сэзон дажджоў цягнецца зь лістапада да красавіка, сухі сэзон з траўня да кастрычніка. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае каля 2000 мм, зь якіх 2/3 выпадае ў пэрыяд дажджоў. Астравы знаходзяцца ў зоне ўзьдзеяньня Эль Нінья.

Эканоміка

рэдагаваць

Эканоміка астравоў няразьвітая. Асноўнымі галінамі эканомікі зьяўляюцца: сельская гаспадарка, турызм і фінансавы сэктар. Сфэра абслугоўваньня — самы хуткаразьвіваючыся сэктар эканомікі. Турызм зьяўляецца асноўнай крыніцай атрыманьня іншаземнай валюты. Астравы Кука залежаць ад міжнароднай дапамогі, Новая Зэляндыя зьяўляецца асноўным донарам.

З 6600 чалавек працаздольнага насельніцтва 52 % працаўладкаваныя ў сфэры паслугаў, 29 % у сельскай гаспадарцы і 15 % у прамысловасьці.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Насельніцтва астравоў складаецца з палінэзійцаў, якія належаць да некалькіх этнічных групаў. Яны карыстаюцца некалькімі палінэзійскімі мовамі і дыялектамі. У апошнія дзесяцігодзьдзі назіраецца паступовае аб’яднаньне асобных групаў у адну нацыю. Па веравызнаньні насельніцтва астравоў Кука дзеліцца наступным чынам: пратэстанты — 85 %, каталікі — 12 %, іншыя — 3 %.

Глядзіце таксама

рэдагаваць