Экватарыяльная Гвінэя

Экватарыя́льная Гвінэ́я; афіцыйна – Рэспу́бліка Экватарыя́льная Гвінэ́я (па-гішпанску: República de Guinea Ecuatorial) — дзяржава на заходнім узьбярэжжы Цэнтральнай Афрыкі, уключае мацерыковую частку — Рыя-Муні (26 тыс. км²) і шэраг выспаў у Гвінэйскай затоцы (выспы Біяко, Анабон і іншыя). Мяжуе на поўначы з Камэрунам, на поўдні і паўднёвым усходзе — з Габонам. Сталіца — Маляба, разьмешчаная на высьпе Біяко (раней Фэрнанда По). Клімат — экватарыяльны, вільготны, са сярэднямесячнай тэмпэратурай ад +26 да +28 °C. Агульная тэрыторыя — 28,05 тыс. км². Адміністрацыйна падзеленая на 7 правінцыяў, якія, у сваю чаргу, дзеляцца на раёны (18), муніцыпальныя акругі (27), пасялковыя камуны (122).

Экватарыяльная Гвінэя
лац. Ekvataryjalnaja Gvineja

República de Guinea Ecuatorial
République de Guinea Équatoriale
República da Guiné Equatorial
Сьцяг Экватарыяльнай Гвінэі Герб Экватарыяльнай Гвінэі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Unidad, Paz, Justicia»
Дзяржаўны гімн: «Caminemos pisando la senda»
Месцазнаходжаньне Экватарыяльнай Гвінэі
Афіцыйная мова гішпанская, француская, партугальская
Сталіца Маляба
Найбуйнейшы горад Бата
Форма кіраваньня Прэзыдэнцкая рэспубліка
Тэадора Абіянг Нгема Мбасаго
Ігнасіё Мілям
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
144-е месца ў сьвеце
28 050 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
166-е месца ў сьвеце
676 000
24,1/км²
СУП
 • агульны (2010)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$24,146 млрд
$34 824
Валюта Франк КФА (XAF)
Часавы пас WAT (UTC+1)
Незалежнасьць
— ад Гішпаніі

12 кастрычніка 1968 году
Аўтамабільны знак GQ
Дамэн верхняга ўзроўню .gq
Тэлефонны код +240
Мапа Экватарыяльнай Гвінэі
Мапа Экватарыяльнай Гвінэі

Гісторыя

рэдагаваць

З 1778 году Экватарыяльная Гвінэя («Гішпанская Гвінэя») зьяўлялася гішпанскай калёніяй. У 1959 годзе была ператвораная ў правінцыю Гішпаніі. Дзяржаўную незалежнасьць атрымала 8 кастрычніка 1968 году. Першы кіраўнік краіны Франсіска Масіяс Нгема, абвешчаны пажыцьцёвым прэзыдэнтам у 1972 годзе, быў зрынуты ў 1979 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту. Новым кіраўніком стаў Тэадор Абіянг Нгема Мбасаго.

Палітыка

рэдагаваць

Унутраная палітыка

рэдагаваць

У Экватарыяльнай Гвінэі дзейнічае Канстытуцыя 1991 году з папраўкамі, прынятымі ў 1995 годзе. Глава дзяржавы — прэзыдэнт, адначасова зьяўляецца галоўнакамандуючым узброенымі сіламі. Абіраецца ўсеагульнымі прамымі выбарамі пры таемным галасаваньні на 7-гадовы тэрмін. З 1982 году прэзыдэнтам РЭГ зьяўляецца Тэадора Абіянг Нгема Мбасаго. На апошніх выбарах (сьнежань 2002 году) ён быў пераабраны, атрымаўшы 97,1 % галасоў. Прэзыдэнт прызначае прэм’ер-міністра і па яго прапанове міністраў і дзяржсакратароў, вызваляе іх ад занятых пасад.

Вышэйшым заканадаўчым органам зьяўляецца аднапалатны парлямэнт — Палата народных прадстаўнікоў (80 дэпутатаў), абіраных усеагульным прамым галасаваньнем тэрмінам на 5 гадоў. Дэкрэты прэзыдэнта і пастановы ўраду маюць прыярытэт перад заканадаўчымі актамі парлямэнту. Старшыня парлямэнту — Саламон Нгема Авона (з 1999 году).

Дзейнасьць палітычных партыяў і арганізацыяў рэгулюецца прынятым у студзені 1992 году законамі аб палітычных партыях, волі збораў і дэманстрацыяў. Галоўныя пазыцыі займае кіруючая «Дэмакратычная партыя Экватарыяльнай Гвінэі» (ДПЭГ), прадстаўнікі якой атрымалі на выбарах у 1999 годзе. 75 з 80 месцаў у парлямэнце. Астатнія апазыцыйныя партыі забясьпечылі сабе адпаведна 4 («Народны саюз») і 1 («Аб’яднаньне за сацыяльную дэмакратыю») дэпутацкі мандат, але ў цяперашні час у працы парлямэнту ня ўдзельнічаюць. На мінулых у траўні 2000 году муніцыпальных выбарах ДПЭГ афіцыйна атрымала 230 месцаў муніцыпальных дараднікаў з 244.

Геаграфія

рэдагаваць

Эканоміка

рэдагаваць

Эканоміка краіны мае аграрна-сыравінны характар. У сельскай гаспадарцы занята 80% працаздольнага насельніцтва, у той час як апрацоўваецца толькі каля 4% тэрыторыі. Эканамічнае становішча на працягу доўгіх гадоў характарызавалася застоем, інфляцыяй. За кошт зьнешняга фінансаваньня рэалізоўвалася больш 90% усіх праектаў і сацыяльна-эканамічных праграм. Сытуацыя некалькі палепшылася ў сувязі з адчыненьнем у РЭГ буйных радовішчаў нафты. Рост адбыўся выключна за кошт падвышэньня здабычы нафты (84,7 % ад ВУП) і высокіх коштаў на яе. У 2003 годзе ў пераразьліку на душу насельніцтва ВУП дасягнуў вельмі высокага, па афрыканскіх мерках, узроўню ў 2300 даляраў ЗША.

У цяперашні час галоўныя надзеі зьвязаныя з хуткім разьвіцьцём нафтавай галіны. Выведаныя запасы нафты на «экватагвінэйскім» шэльфе ацэньваюцца ў 3 млрд барэляў. У 2003 годзе здабыча нафты перавысіла 11 млн тон. Распрацоўка радовішчаў вядзецца ў асноўным амэрыканскімі «Мабіл Ойл», «Шэўрон», «Трайтан», «Намеко» і «ЮМК», а таксама францускімі «Таталь» і «Эльф». Па аб’ёмах капіталаўкладаньняў амэрыканскіх кампаніяў РЭГ займае чацьвертае месца ў афрыканскіх краінах, зьмешчаных паўднёвей Сахары.

Апошнія гады дзяржбюджэт мае дадатнае сальда, больш 80% якога складаюць паступленьні ад нафтаздабычы. Рост валютных паступленьняў ад нафты дазволіў ураду пачаць рэалізацыю шэрагу сацыяльных праграм, падняць заробак дзяржслужачым.

У астатнім эканоміка арыентаваная на вытворчасьць традыцыйных экспартных культур — какава-бабоў (3 тыс. тон) і кавы (350 тон), а таксама драўніны (больш 100 тыс. м³). Важнай галіной зьяўляецца рыбалоўства. Уласны флёт у РЭГ адсутнічае, аднак за выдачу ліцэнзіяў у дзяржбюджэт штогод паступае да 3 млн даляраў ЗША. Замежныя судны здабываюць 4 тыс. тон тунца і крэвэткі ў год.

У 2003 годзе імпарт склаў 450 млн даляраў ЗША, экспарт — 2,36 млрд даляраў ЗША, уключаючы ў асноўным волкую нафту. Асноўнымі гандлёвымі партнэрамі зьяўляюцца краіны Заходняй Эўропы (Гішпанія, Францыя, Нідэрлянды, Італія, Нямеччына), Камэрун, а таксама Кітай. Структура імпарту на працягу шэрагу гадоў істотна не мяняецца і ўключае першым чынам харчовыя тавары (да 20%), машыны і абсталяваньне, а таксама прадметы першай неабходнасьці.

Чыгунак няма. Унутраныя перавозкі зьдзяйсьняюцца галоўным чынам аўтатранспартам. Агульная працягласьць аўтадарожнай сеткі — каля 3 тыс. км. Галоўны акіянскі порт краіны находзіцца ў горадзе Бата. Марскія перавозкі зьдзяйсьняюцца таксама праз порты Маляба, Люба, Мбіні і Каго. Дзейнічаюць два міжнародныя аэрапорты — Маляба і Бата.

Турызм у РЭГ разьвіты слаба.

Грашовая адзінка — франк РЭГ (1 эўра = 656 франкаў РЭГ).

Насельніцтва — каля 550 тыс. чал. (2005), тэмпы прыросту — 2,47%, сярэдняя працягласьць жыцьця 59 гадоў. Амаль 90% жыхароў мацерыковай часткі складаюць народы моўнай падгрупы бэнуэ-конга (фанг), карэннае насельніцтва выспаў — бубі. Насельніцтва РЭГ роднаснае ўзьбярэжнаму насельніцтву суседняга Камэруну. Да 65% насельніцтва пражывае ў сельскай мясцовасьці. У сталіцы — Маляба, пражывае каля 100 тыс. жыхароў.

У моц рэальнага ўмацаваньня эканомікі краіны дзякуючы, галоўным чынам, нафтаваму фактару назіраецца рост нелегальнай іміграцыі ў РЭГ выхадцаў з суседніх (Нігерыя і Камэрун), а таксама іншых дзяржаваў Афрыкі, што выклікае незадаволенасьць мясцовага насельніцтва. Канфліктныя сытуацыі з прыбываючымі замежнікамі спараджаюць непаразуменьне паміж РЭГ і суседнімі дзяржавамі.

Больш за 80% насельніцтва вызнае хрысьціянства (большасьць — каталікі), 15% прытрымліваюцца мясцовых традыцыйных вераваньняў і культаў.

Культура

рэдагаваць

Нацыянальнае сьвята — Дзень абвяшчэньні незалежнасьці (12 кастрычніка 1968 году).

У 2012 годзе Экватарыяльная Гвінэя разам з Габонам прымала найбуйнейшы афрыканскі футбольны турнір — Кубак афрыканскіх нацыяў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Экватарыяльная Гвінэясховішча мультымэдыйных матэрыялаў