Эквадор
Эквадо́р (па-гішпанску: Ecuador, вымаўляецца як Экуадор, Es-Ecuador.ogg , на кечуа: Ikwadur) — краіна на паўночным захадзе Паўднёвай Амэрыкі, мяжуе з Калюмбіяй на поўначы, Пэру на ўсходзе і поўдні і Ціхім акіянам на захадзе. Эквадор таксама ўключае Галяпагаскія астравы ў Ціхім акіяне, прыкладна за 1000 кілямэтраў на захад ад мацерыка. Сталіца краю — Кіта[9].
Эквадор | |||||
па-гішпанску: República del Ecuador | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн Вітаем цябе, Бацькаўшчына![d] | |||||
Дата заснаваньня: | 16 лютага 1840 | ||||
Афіцыйная мова: | гішпанская мова[1], кічуа[d][1] і шуар[d][1] | ||||
Сталіца: | Кіта | ||||
Форма кіраваньня: | рэспубліка і прэзыдэнцкая рэспубліка | ||||
прэзыдэнт Эквадору: | Даніель Набоа[d][2]
| ||||
Заканадаўчы орган: | Нацыянальны сход[d] | ||||
Выканаўчы орган: | урад Эквадору[d] | ||||
Плошча: | |||||
Насельніцтва: | |||||
Валюта: | амэрыканскі даляр | ||||
СУП (2019) | |||||
па ППЗ: | 202,04 млрд $ | ||||
па ППЗ на душу насельніцтва: | 11 701 $ | ||||
намінальны: | 106,29 млрд $ | ||||
намінальны на душу насельніцтва: | 6 155 $ | ||||
Індэкс дэмакратыі: | 5,71[5] | ||||
Каэфіцыент Джыні: | 47,3[6] | ||||
ІРЧП: | 0,74[7] | ||||
Часавы пас: | UTC-5, UTC-6, Ціхі акіян/Галяпагас[d][8] і Амэрыка/Гуаякіль[d][8] | ||||
Аўтамабільны знак: | EC | ||||
Бок аўтамабільнага руху: | праваруч | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню: | .ec | ||||
Тэлефонны код: | +593 | ||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
presidencia.gob.ec turismo.gob.ec educacion.gob.ec culturaypatrimonio.gob.ec cancilleria.gob.ec |
На тэрыторыі сучаснага Эквадору калісьці жылі розныя групы індзейцаў, якія на працягу XV стагодзьдзя былі ўключаныя ў Імпэрыю інкаў. У XVI стагодзьдзі тэрыторыя паступова была калянізаваная Гішпаніяй. Незалежнасьці край дамогся ў 1820 годзе спачатку ў складзе Вялікай Калюмбіі, але ўжо праз 10 гадоў Эквадор заклаў уласную сувэрэнную дзяржаву. Багатая гісторыя знайшла свой адбітак у этнічнай разнастайнасьці насельніцтва: большая частка ягонага насельніцтва ў больш за 16 мільёнаў чалавек — мэтысы. Пражываюць таксама прадстаўнікі эўрапейскага, індзейскага і афрыканскага паходжаньня. Афіцыйная мова — гішпанская, бо ёю размаўляе большасьць насельніцтва; акрамя яе, прызнаныя 13 індзейскіх моваў, у тым ліку кечуа і шуар.
Эквадор — прадстаўнічая дэмакратычная рэспубліка зь сярэднім узроўнем прыбытку, адносіцца да разьвіваных краінаў[10]. Краіна моцна залежыць ад сыравінных тавараў, а менавіта нафты і сельскагаспадарчых прадуктаў. Эквадор — сябра-заснавальнік Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаваў, МЭРКОСУР, ПРОСУР і Руху недалучэньня. Паводле зьвестак Цэнтру эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, у пэрыяд з 2006 па 2016 гады беднасьць у дзяржаве зьнізілася з 36,7% да 22,5%, а гадавы рост СУП на душу насельніцтва склаў 1,5%. У той жа час індэкс эканамічнай няроўнасьці Джыні ў краіне зьнізіўся з 0,55 да 0,47 пункта[11].
Гісторыя
рэдагавацьДакалюмбавы час
рэдагавацьДа прыходу інкаў на тэрыторыю будучага Эквадору тутака жылі розныя народы. Археалягічныя зьвесткі засьведчылі, што першае пасялішча палеаіндзейцаў у Амэрыцы была закладзенае напрыканцы апошняга ледавіковага пэрыяду, то бок каля 16,5 тысяч ці 13 тысяч гадоў таму. Не зважаючы на тое, што іхныя мовы не былі роднаснымі, яны стваралі падобныя культуры. Жыхары ўзьбярэжжа разьвівалі культуру рыбалоўства, паляваньня і зьбіральніцтва. Жыхары высакагорных рэгіёнаў Андаў мелі аседлы земляробчы лад жыцьця, у то час як жыхары басэйна Амазонкі практыкавалі качавы спосаб існаваньня, заснаваны на паляваньні і зьбіральніцтве. З часам гэтыя групы пачалі ўзаемадзейнічаць паміж сабой, у выніку чаго назіралася зьмяшаньне.
У час прасоўваньня інкаў у рэгіён тутака існавалі настолькі разьвітыя канфэдэрацыі, што інкам спатрэбілася два пакаленьні кіраўнікоў, каб улучыць рэгіён у сваю імпэрыю. Карэнныя супольнасьці, якія стваралі найбольшыя праблемы захопнікам, былі дэпартаваныя ў аддаленыя рэгіёны Пэру, Балівіі і паўночнай Аргентыны. На вызваленыя тэрыторыі інкі дазвалялі сяліцца вернападданым народнасьцям з Пэру і Балівіі. Фактычна рэгіён быў інтэграваны інкамі да 1463 году. Тым ня менш, тубыльцы джунгляў Амазонкі і прыбярэжнага Эквадору заставаліся адносна аўтаномнымі ажно да прыбыцьця ў рэгіён гішпанскіх канкістадораў і місіянэраў. Да прыходу гішпанцаў Імпэрыя інкаў была ўцягнутая ў грамадзянскую вайну. Чыньнікам была заўчасная сьмерць спадчыньніка Нінана Кучы і самаго імпэратара Ўайны Капакі ад эўрапейскае хваробы, якая стварыла вакуўм улады у дзяржаве.
Гішпанская калянізацыя
рэдагавацьУ 1532 годзе невялікая група гішпанцаў на чале з Франсіскам Пісарам высадзілася ў Тумбэсе і маршам праз Анды дасягнула Кахамаркі, захапіўшы рэгіён. Гішпанцы разам з сабой прывезьлі на кантынэнт невядомыя індзейцам інфэкцыйныя захворваньні, як то воспу. Гэта выклікала высокую сьмяротнасьць сярод індзейскага насельніцтва ў першыя дзесяцігодзьдзі гішпанскага панаваньня, паколькі яны ня мелі імунітэту. У 1563 годзе Кіта стаў рэзыдэнцыяй аўдыенцыі Гішпаніі і часткай віцэ-каралеўства Пэру, а затым і віцэ-каралеўства Новая Гранада. Па амаль 300 гадах гішпанскага панаваньня Кіта ўсё яшчэ быў невялікім горадам, маючы толькі каля 10 тысяч мяшчанаў. 10 жніўня 1809 году крыёлы заклікалі да незалежнасьці ад Гішпаніі. Іх ачолілі Хуан Піё Мантуфар, Кірога, Салінас і біскуп Куэра-і-Кайсэда.
Незалежнасьць
рэдагаваць9 кастрычніка 1820 году дэпартамент Гуаякіль стаў першай тэрыторыяй Эквадору, якая атрымала незалежнасьць ад Гішпаніі. Хутка апасьля большасьць прыбярэжных правінцыяў таксама абвесьцілі сваю незалежнасьць. Астатняя частка Эквадору атрымала незалежнасьць пасьля таго, як Антоніё Хасэ дэ Сукрэ перамог сілы гішпанскіх раялістаў у бітве пры Пічынчы, што месьціцца ля Кіта. Па бітве Эквадор далучыўся да Вялікае Калюмбіі Сымона Балівара, якая ўлучала тэрыторыі сучасных Калюмбіі, Вэнэсуэлы і Панамы. У 1830 годзе Эквадор аддзяліўся ад Вялікай Калюмбіі і стаў незалежнай рэспублікай.
Праз два гады краіна анэксавала Галяпагаскія астравы[12]. У XIX стагодзьдзі дзяржава зьведала пэрыяд нестабільнасьці праз хуткую пераемнасьць кіраўнікоў, сярод якіх былі і аўтарытарныя лідэры. Толькі кансэрватар Габрыель Гарсія Марэна аб’яднаў краіну ў 1860-х гадах пры падтрымцы Рымска-каталіцкай царквы. У 1851 годзе ў Эквадоры было скасаванае рабства[13]. Лібэральная рэвалюцыя 1895 году пад кіраўніцтвам Элёя Альфара зьнізіла ўладу духавенства і кансэрватыўных землеўладальнікаў. Гэтае лібэральнае крыло захоўвала ўладу да вайсковай Юліянскай рэвалюцыі 1925 году. 1930-я і 1940-я гады былі адзначаныя нестабільнасьцю і зьяўленьнем палітыкаў-папулістаў, як то пяціразовага прэзыдэнта Хасэ Марыі Вэляска Ібары.
Падчас эквадорска-пэруанскай вайны Пэру атрымала кантроль над часткай спрэчных тэрыторыяў, некаторымі часткамі правінцыі Эль-Ора і некаторымі часткамі правінцыі Лёха, патрабуючы ад эквадорскага ўрада адмовіцца ад сваіх тэрытарыяльных прэтэнзіяў. Флёт Пэру заблякаваў Гуаякільскі порт, спыныўшы забесьпячэньне эквадорскага войска. За вайскова-грамадзянскім паўстаньнем і наступным грамадзянскім страйкам наступіла Слаўная травеньская рэвалюцыя 1944 году, у выніку чаго дыктатар Карляс Ароя дэль Рыё быў зрынуты. Аднак рэцэсія па Другой сусьветнай вайне і народныя хваляваньні прывялі да вяртаньня папулістаў да ўлады і вайсковага ўмяшальніцтва ў цывільныя справы ў 1960-я гады. У наступным паміж Эквадорам і Пэру быў яшчэ шэраг войнаў, які нарэшце спыніўся ў 1998 годзе ўкладаньнем мірнага дагавору, які паклаў канец тэрытарыяльным спрэчкам між дзяржавамі.
Геаграфія
рэдагавацьАсноўнымі рэкамі, якіх працякаюць праз краіну, ёсьць Эсмэральдас, Чонэ, Гуаяс.
Палітыка
рэдагавацьВыканаўчая ўлада
рэдагавацьВыканаўчую ўладу ачольвае прэзыдэнт, які абіраецца на чатыры гады з магчымасьцю пераабірацца на пасаду толькі адзін раз. Разам зь ім абіраюць і віцэ-прэзыдэнта. Як кіраўнік дзяржавы і галоўная службовая асоба ўраду, прэзыдэнт адказвае за дзяржаўнае кіраваньне, уключаючы прызначэньне нацыянальных каардынатараў, міністраў і дзяржаўных службоўцаў. Прэзыдэнт вызначае вонкавую палітыку, прызначае прэм’ер-міністра рэспублікі, а таксама амбасадараў і консулаў. Да таго ж кіраўнік дзяржавы мае кантроль над узброенымі сіламі і нацыянальнай паліцыяй. Жонка выканаўцы абавязкаў прэзыдэнта атрымлівае тытул першай лэдзі Эквадору. Прэзыдэнты Эквадору абіраюцца ад 1830 году, з пачатку існаваньня незалежнага Эквадору.
Заканадаўчая ўлада
рэдагавацьЗаканадаўчую ўладу ў Эквадоры мае Нацыянальны сход, паседжаньні якога ладзяцца ў Кіта ў Палацы заканадаўчых органаў. Парлямэнт складаецца з 137 дэпутатаў, падзеленых на дзесяць камітэтаў. Абіраецца гэты дзяржаўны орган раз на чатыры гады. У краіне маюцца пятнаццаць нацыянальных выбарчых акругаў, паводле якіх і абіраюць заканадаўчы орган. Акрамя таго, статут вызначае выбары радаў дэпартамэнтаў і мескіх акругаў.
Замежная палітыка
рэдагавацьЭквадор далучыўся да Арганізацыі краін-экспартэраў нафты (АПЭК) у 1973 годзе, але ў 1992 годзе прыпыніў сваё сяброўства ў арганізацыі. За прэзыдэнцтвам Рафаэля Карэа краіна вярнулася ў АПЭК, але зноўку пакінула арганізацыю ў 2020 годзе на загад прэзыдэнта Леніна Марэна, спасылаючыся на жаданьне павялічыць імпарт сырой нафты з мэтай атрыманьня большага прыбытку[14][15].
Дачыненьні зь Беларусьсю
рэдагаваць Беларусь |
Эквадор |
---|---|
Дыпляматычныя місіі | |
Амбасада Беларусі ў Эквадоры | Амбасада Эквадора ў Беларусі |
Амбасадары | |
Амбасадар Ігар Палуян | Амбасадар Карляс Лярэа |
У студзені 1992 году ўрад Эквадору прызнаў незалежнасьць Беларусі. 5 траўня 1993 году ўрады Беларусі і Эквадору ўсталявалі дыпляматычныя дачыненьні. У 2008 годзе ўрад Эквадору ў аднабаковым парадку скасаваў для грамадзянаў Беларусі візы пры знаходжаньні ў краіне да 90 дзён. У траўні 2011 году намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Сяргей Алейнік наведаў Эквадор. Тады Міністэрствы замежных справаў Беларусі і Эквадору падпісалі Пратакол аб супрацы. У кастрычніку 2011 году міністар замежных справаў Эквадору Рыкарда Патыньнё наведаў Беларусь. 27 чэрвеня 2012 году Аляксандар Лукашэнка наведаў Эквадор з 1-м афіцыйным візытам і сустрэўся з прэзыдэнтам Эквадору Рафаэлем Карэа[16]. У ходзе візыту бакі падпісалі Пагадненьне «Аб супрацы ў галіне вышэйшай адукацыі, навукі, тэхналёгіяў і інавацыяў» і Пагадненьне «Аб вайскова-тэхнічнай супрацы».
У кастрычніку 2013 году эквадорскі прэзыдэнт наведаў Беларусь з афіцыйным візытам. У чэрвені 2014 году Эквадор наведаў міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей. Тады бакі падпісалі міжурадавае Пагадненьне «Аб узаемнай адмене візаў для ўладальнікаў агульнаграмадзянскіх пашпартоў», якое набыло моц у лютым 2015 году. У верасьні 2014 году адчынілі дзьверы Амбасады Эквадора ў Беларусі. 27 студзеня 2016 году ўрады Беларусі і Эквадору падпісалі Пагадненьне «Аб пазьбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня і прадухіленьні ад ухіленьня сплаты падаткаў».
У 2017 годзе беларуска-эквадорскі таваразварот вырас на 80% да $111,8 млн. Аднак беларускі экспарт у Эквадор упаў на 20% да $15 млн: калійныя ўгнаеньні — $9,1 млн (+50%) і скручаны дрот — 2,6 млн (+16%). Эквадорскі імпарт у Беларусь, наадварот, вырас на 124% да $96,8 млн: кветкі — $85 млн (+183%) і бананы — 11 млн (-9%). Экспарт паслуг зь Беларусі вырас на 88,5% да $10,3 млн. Найбольшую долю паслуг аказалі ДВА «Беларуснафта» (Гомель) і ЗАТ «Белзамежбуд» (Менск, вул. Ігнаценкі, д. 7). Імпарт паслуг з Эквадору вырас на 79,5% да $8,2 млн.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё ж з 2 // Канстытуцыя Эквадора, 2008
- ^ а б https://www.bbc.com/mundo/articles/c7291r4xxneo
- ^ 2010 census of Ecuador
- ^ а б Ahora hay 16,9 millones de ecuatorianos, según el Censo / пад рэд. Primicias
- ^ а б 2021 Democracy Index (анг.) — EIU, 2022.
- ^ а б https://data.worldbank.org/indicator/SI.POV.GINI
- ^ а б Human Development Report — Праграма разьвіцьця ААН, 2022.
- ^ а б в г https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/southamerica
- ^ «Quito se convirtió en la ciudad más poblada del Ecuador con más de 2,7 millones de habitantes en el 2018». El Comercio.
- ^ «World Economic Outlook Database, April 2019». IMF.
- ^ «Decade of Reform: Ecuador’s Macroeconomic Policies, Institutional Changes, and Results». CEPR.
- ^ «Galápagos celebra un año más de provincialización». Presidencia de la República del Ecuador.
- ^ «Assessment for Blacks in Ecuador». CIDCM.
- ^ «OPEC Suffers Another Departure With Ecuador Seeking More Cash». Bloomberg.
- ^ «Ecuador to quit OPEC in 2020 in search of bigger export revenue». Reuters.
- ^ Аляксандар Лукашэнка прыбыў зь першым афіцыйным візытам у Эквадор // Зьвязда : газэта. — 28 чэрвеня 2012. — № 123 (27238). — С. 2. — ISSN 1990-763x.