Расейскі рубель

валюта Расеі

Расе́йскі рубе́ль (па-расейску: рубль; код RUB, да дэнамінацыі 1998 году — RUR) — афіцыйная валюта Расейскае Фэдэрацыі. 1 расейскі рубель раўняецца 100 капейкам (копейка). Эмітыяваныя банкноты наміналам у 5, 10, 50, 100, 500, 1000 і 5000 рублёў, а таксама манэты наміналам у 1, 5, 10, 50 капеек і 1, 2, 5, 10 рублёў.

Расейскі рубель
Краіна
Код ISO-4217 RUB
Сымбаль [1]
Цэнтральны банк Цэнтральны банк Расеі
Увядзеньне ва ўжытак 1992
Папярэдняя валюта савецкі рубель і ruble (1991–1997)[d]
Галерэя выяваў у Вікісховішчы
1 рубель — банкнота Расейскае імпэрыі 1898 году, авэрс
1 рубель — банкнота Расейскае імпэрыі 1898 году, рэвэрс

Рубель мае даўнюю гісторыю. Слова «рубль» паходзіць ад расейскага дзеяслова рубить («рубіць»). Гістарычна, рубель азначаў кавалак срэбра пэўнае вагі, адрублены ад большага зьлітку (грыўны). «Рубль» быў расейскім эквівалентам заходнеэўрапейскае маркі — адзінкі вымярэньня каштоўных мэталаў.

Назва дробнае манэты капейкі паходзіць ад расейскага слова копьё («дзіда»). Першыя капейкі друкаваліся ў Масковіі з 1478 году, пасьля заваёвы Наўгародзкага княства. На манэтах зьмяшчаўся герб Масквы — выява сьвятога Юры, працінаючага дзідаю цмока. Сьвяты Юры ёсьць і на сучасных расейскіх капейках.

Гісторыя

рэдагаваць

Вага каштоўнага мэталу ў адным рублі зьмянялася зь цягам часу. У 1704 годзе паводле грашовае рэформы Пятра I была зацьверджаная колькасьць срэбра ў адным рублі — 28 ґ. Часьцей за ўсё рублі пячаталіся з срэбра, радзей — з золата, некаторыя манэты ў XIX стагодзьдзі былі зь плятыны. У 1897 годзе быў выпушчаны «залаты рубель», які раўняўся 0,774235 ґ золата.

У 1924 годзе савецкі ўрад пачаў эмісію савецкага рублю, які быў валютаю СССР да распаду краіны ў 1991 годзе.

У 1992 годзе зноў убачыў сьвет расейскі рубель. Эканамічная крыза ў Расеі прывяла да гіпэрінфляцыі, у 1995 годзе Цэнтральны Банк Расеі нават адмовіўся ад эмісіі мэталёвае манэты, а самая дробная банкнота мела намінал у 1000 рублёў. У 1998 годзе была паведзеная дэнамінацыя расейскае валюты — 1000 дэнамінаваных рублёў абменьваліся на 1 дэнамінаваны рубель.

На сёньняшні дзень манэты наміналам у 1 капейку сустрэць амаль немагчыма. Цэнтрабанк таксама плянуе спыніць выпуск манэт у 5 капеек. Прычынай гэтага зьяўляецца высокі сабекошт іх вырабу — напрыклад, выраб 1-капеечнай манэты каштуе 26 капеек.

Рэдкай зьяўляецца купюра ў 5 рублёў, у 2002 годзе замененая на манэты. У кастрычніку 2006 году ЦБ таксама абвясьціў пра свае пляны замены найболей папулярнай 10-рублёвай купюры манэтамі таго ж наміналу. Прычынай гэтага стаў кароткі тэрмін жыцьця купюры — 6—7 месяцаў супраць 10—15 гадоў для манэты. Цэнтрабанк, аднак, заяўляе, што ўсе выведзеныя з абароту банкноты і манэты будуць прымацца на працягу неабмежаванага часу.

У чэрвені 2006 году была ўведзеная новая купюра вартасьцю ў 5000 рублёў.

У лістападзе 2004 году ў Дзімітраўградзе (Ульянаўская вобласьць) быў пабудаваны пяцімэтровы помнік рублю.

На некаторых мовах Расеі рубель завецца па-іншаму (напрыклад, па-татарску — Сум).

Дэвальвацыі

рэдагаваць

У 2014 годзе з-за санкцыяў Захаду расейскі рубель абваліўся ўдвая[2], але пазней ўмацаваўся.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць