Франк КФА
Франк КФА (Франк Афрыканскага фінансавага зьвязу; па-француску: franc de la Coopération Financière en Afrique Centrale) — рэгіянальная валютная адзінка, якая ўжываецца ў 14 краінах Цэнтральнай Афрыкі з 1945 году. Дзеліцца на 100 сантымаў. Зьяўляецца самай папулярнай афрыканскай валютай.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c6/CFA_Franc_map.svg/220px-CFA_Franc_map.svg.png)
Франк КФА ўжываецца ў наступных краінах:
Буркіна-Фасо
Бэнін
Габон
Гвінэя-Бісаў
Камэрун
Кот д'Івуар
Малі
Нігер
Рэспубліка Конга
Сэнэгал
Тога
Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
Чад
Экватарыяльная Гвінэя
Банкноты франка КФА ў правым верхнім кутку маюць вызначэньне ў якой краіне выпушчаны ў абарачэньне:
- A — Кот д’Івуар
- B — Бэнін
- C — Буркіна-Фасо
- D — Малі
- F — Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
- H — Нігер
- K — Сэнэгал
- L — Габон
- P — Чад
- T — Тога
- U — Камэрун
Пры яго ўвядзеньні ў 1945 годзе скарачэньне КФА складалася з пачатковых літараў францускіх словаў «colonies françaises d’Afrique» (францускія афрыканскія калёніі), з атрыманьнем незалежнасьці ў другой палове 20 стагодзьдзя, яна стала расшыфроўвацца як la Communauté financière africaine (афрыканскі фінансавы зьвяз).
Банкноты, якія ўжываюцца ў краінах Заходняй і Цэнтральнай Афрыкі маюць адрозьненьні па зьнешнім выглядзе, але маюць аднолькавы курс зь іншымі валютамі.
25 красавіка 2023 г. праходзіць міністэрская сустрэча Эканамічнай і валютнай супольнасці Цэнтральнай Афрыкі (Cemac) і Францыі. У прыватнасці, абмяркоўвалася тэма франка КФА. З французскага боку гарантыі, якія прадстаўляюцца франку КФА, і ўпэўненасць у яго канверсоўнасці ўспрымаюцца як вектар эканамічнай стабільнасці ў рэгіёне. Францыя застаецца «адкрытай» і «даступнай» для прасоўвання наперад у справе рэформы валютнага супрацоўніцтва ў Цэнтральнай Афрыцы, як гэта ўдалося правесці ў Заходняй Афрыцы. Францыя заяўляе, што гатова прыняць прапановы CEMAC[1].