Астравы Ўоліс і Футуна

француская залежная тэрыторыя ў Ціхім акіяне

Астравы Ўоліс і Футуна, афіцыйная назва Тэрыторыя астравоў Ўоліс і Футуна (па-француску: Territoire des Iles Wallis et Futuna) — астравы ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна, на адлегласьці каля 2/3 шляху паміж Гаваямі і Новай Зэляндыяй. Зьяўляюцца замежнай тэрыторыяй Францыі.

Астравы Ўоліс і Футуна
Territoire des Iles Wallis et Futuna
Сьцяг Астравоў Ўоліс і Футуна Герб Астравоў Ўоліс і Футуна
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «La Marseillaise»
Месцазнаходжаньне Астравоў Ўоліс і Футуна
Афіцыйная мова француская, увэйская, футунская
Сталіца Мата-Уту
Найбуйнейшы горад Мата-Уту
Форма кіраваньня Замежная тэрыторыя
Эмануэль Макрон
Філіп Паолантоні
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
211 месца ў сьвеце
264 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
220 месца ў сьвеце
15 289
57,9/км²
СУП
 • агульны (2005)
 • на душу насельніцтва
226 месца ў сьвеце
$188 мільёнаў
$12 640
Валюта Франк КФП (CFP)
Дамэн верхняга ўзроўню .wf
Тэлефонны код +681
Мапа выспаў Ўоліс і Футуна
Мапа выспаў Ўоліс і Футуна

Гісторыя

рэдагаваць

Астравы былі адкрытыя галяндзкімі і брытанскімі мараплаўцамі ў 1718 стагодзьдзі. Але першымі эўрапейцамі, якія пасяліліся тут, былі францускія місіянэры (1837). Яны навярталі мясцовае насельніцтва ў каталіцтва. 5 красавіка 1842 году, пасьля паўстаньня часткі мясцовага насельніцтва, місіянэры запатрабавалі абарону Францыі.

5 красавіка 1887, каралева Увэ (Uvea) з вострава Ўоліс падпісала дамову, якая афіцыйна ўсталёўвала францускі пратэктарат. 16 лютага 1888 году каралі Сыгавэ (Sigave) і Алё (Alo) з астравоў Футуна і Алёфі таксама падпісалі дамову, якая ўсталёўвала францускі пратэктарат. Астравы былі прынятыя пад кіраваньне францускай калёніяй на высьпе Новая Каледонія.

У 1917 годзе тры традыцыйныя тэрыторыі, якія знаходзіліся пад кіраваньнем мясцовых каралёў былі анэксаваныя Францыяй, і былі ператвораныя ў Калёнію Ўоліс і Футуна, якая ўсё яшчэ была пад кіраваньнем Калёніі Новая Каледонія. У 1959 годзе жыхары астравоў прагаласавалі за тое, каб стаць Францускай замежнай тэрыторыяй з 1961 году, тым самым выходзячы з падначаленьня Новай Каледоніі.

Палітыка

рэдагаваць

Тры традыцыйныя каралі абмежаваныя ў правах. Глава дзяржавы — прэзыдэнт Францыі Жак Шырак прадстаўлены Вярхоўным адміністратарам Ксаўерам дэ Фюрстам (з 18 студзеня 2005). Прэзыдэнт Тэрытарыяльнай Асамблеі Паталіёнэ Канімоа (з студзеня 2001). Кабінэт — Рада Тэрыторыі, які складаецца з трох каралёў і трох чальцоў кабінэта, прызначаных Вярхоўным адміністратарам па прапанове Тэрытарыяльнай Асамблеі. Вярхоўны адміністратар прызначаецца Францускім прэзыдэнтам па прапанове Францускага МЗС. Прэзыдэнт Тэрытарыяльнай Асамблеі абіраецца чальцамі Тэрытарыяльнай Асамблеі.

Геаграфія

рэдагаваць

Уключаюць востраў Ўоліс (Ile Uvea), Футуна (Ile Futuna), Алёфі (Ile Alofi) і 20 малых астраўкоў. Даўжыня берагавой лініі 129 км. Абедзьве купы астравоў акружаныя рыфамі. Рэльеф вульканічнага паходжаньня, нізкія ўзгоркі. Максымальная вышыня (гара Сынгавэ) — 765 мэтраў.

Клімат трапічны — гарачы дажджавы сэзон (лістапад — красавік), халодны сухі сэзон (травень — кастрычнік). Ападкаў 2500—3000 мм на год. Вільготнасьць 80%, сярэдняя тэмпэратура 26.6 °C.

Назіраецца абязьлесеньне ў выніку бесьперапыннага выкарыстаньня драўніны, як асноўнай крыніцы паліва. Засталіся толькі невялікія ўчасткі лясоў. З-за памяншэньня колькасьці лясоў гарыстая мясцовасьць вострава Футуна асабліва схільная да эрозіі. На высьпе Алёфі няма сталых паселішчаў з-за недахопу прэснай вады.

Эканоміка

рэдагаваць

Тэрытарыяльныя воды — 12 марскіх міль, эканамічная зона — 200 марскіх міль.

Эканоміка абмежаваная традыцыйнымі відамі сельскай гаспадаркі. Землекарыстаньне (2001): ворныя землі — 5%, пасеўныя землі — 25%, іншае — 70%. 80% прыбыткаў атрымоўваецца ад земляробства — вырошчваньня какосавых арэхаў і гародніны, гадоўлі хатняга быдла — у большай частцы сьвіньняў, і рыбалоўства.

Каля 4% насельніцтва занята ва ўрадзе.

Прыбыткі паступаюць ад субсыдыяў Францускага ўраду, ліцэнзіяў на рыбалоўныя правы для Японіі і Паўднёвай Карэі, імпартных падаткаў і банкаўскіх трансфэраў працоўных-экспатрыянтаў з Новай Каледоніі.

На астравах існуе каля 120 км аўтадарог (Ўоліс — 100 км, Футуна — 20 км). Зь іх з пакрыцьцём — 16 км (усё на высьпе Ўоліс), грунтавых — 104 км (Ўоліс — 84 км, Футуна — 20 км). Парты ці гавані ёсьць у гарадох Мата-Уту і Ліва. Маецца два аэрапорты — адзін з узьлётнай паласой з шчыльным пакрыцьцём, другі з грунтавай узьлётнай паласой.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Насельніцтва (ліпень 2004) — 15 880. Назіраецца ўстойлівая эміграцыя з астравоў Ўоліс і Футуна ў Новую Каледонію. Жыхары астравоў у асноўным палінэзійцы.

Каталікі — 99%, іншыя — 1%.

Культура

рэдагаваць

Пісьменнасьць насельніцтва, старэйшага за 15 гадоў — 50% (зь іх мужчын — 50%, жанчын — 50%).

Нацыянальнае сьвята: Дзень Бастыліі14 ліпеня.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Астравы Ўоліс і Футунасховішча мультымэдыйных матэрыялаў