Ісьля́ндзкая кро́на — грашовая адзінка Ісьляндыі. Уведзеная ў 1885 годзе.

  • Эмітэнт — Цэнтральны банк Ісьляндыі (па-ісьляндзку: Seddlabanki Islands).
  • Афіцыйна ў абароце знаходзяцца манэты наміналам у 1, 5, 10, 50 і 100 крон і банкноты наміналам у 10, 50, 100, 500, 1000, 2000, 5000.
  • Асноўныя колеры: чырвона-карычневы і бэжавы.

Тэарэтычна крона складаецца з 100 эйрэ (па-ісьляндзку: eyrir, мн. л. — па-ісьляндзку: aurar), але з 1 кастрычніка 2003 усе манэты наміналам менш за 1 крону выведзеныя з абароту. Банкноты наміналам у 10, 50 і 100 крон больш не выпускаюцца.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ісьляндзкая кронасховішча мультымэдыйных матэрыялаў