Сынгапурскі даляр

валюта Сынгапуру

Сынгапу́рскі даля́р (па-кітайску: 新加坡元, па-тамільску: சிங்கப்பூர் வெள்ளி ,ISO 4217: SGD) — афіцыйная валюта Сынгапура з 7 красавіка 1967 году. Ён дзеліцца на 100 цэнтаў, мае скарачэньне S$.

Сынгапурскі даляр
Краіна Сынгапур
Падзел цэнт
Код ISO-4217 SGD
Скарачэньне S$
Сымбаль S$
Цэнтральны банк Monetary Authority of Singapore[d]
Увядзеньне ва ўжытак 12 чэрвеня 1967
Папярэдняя валюта Долар Малаі і Брытанскай Барнэа[d]
Абменны курс:
(даляр ЗША 19.10.2007)
1,4646
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Паміж 1845 і 1939 гадамі, у Сынгапуры выкарыстоўваўся Даляр Праліваў. Потым ён быў заменены на Малайскі даляр і, з 1953 году, далярам Малайі і Брытанскага Барнэа.

Сынгапур працягваў выкарыстоўваць агульную валюту да аб’яднаньня з Малайзіяй у 1963 годзе, але праз два гады пасьля атрыманьня незалежнасьці ў 1965 годзе, грашовы зьвяз паміж Малайзіяй, Сынгапурам і Брунэем быў разарваны. 7 красавіка 1967 году ў абарачэньне былі ўведзены першыя сынгапурскія манэты і банкноты. Тым не менш Сынгапурскі даляр быў прывязаны да Малайскага рынгіту да 1973 году, а узаемная прывязка да Брунэйскага даляра існуе і да нашых дзён.

У наш час кантролем за абарачэньнем сынгапурскага даляра займаецца Грашовае Агенцтва Сынгапура.