Эстонская крона
Эсто́нская кро́на (па-эстонску: kroon) — валюта Эстоніі з 1928 па 1941 і 1992 па 2010 гады. Код валюты паводле ISO 4217 — EEK.
Эстонская крона | |
Краіна | |
---|---|
Код ISO-4217 | EEK |
Цэнтральны банк | Банк Эстоніі |
Увядзеньне ва ўжытак | 20 чэрвеня 1992 |
Вывядзеньне з ужытку | 2010 |
Папярэдняя валюта | эстонская марка[d] і савецкі рубель |
Замененая валютай | эўра |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьПершая эстонская крона (1928—1941)
рэдагавацьПершая эстонская крона была ўвезденая ў абарот у 1928 годзе. Яна замяніла сабою эстонскую марку па курсе 1 крона = 100 марак. Валюта дзейнічала да далучэньня Эстоніі да СССР. Пасьля далучэньня крона абменьвалася на савецкія рублі па курсе 1 рубель = 0,8 крон.
Другая эстонская крона (1992—2010)
рэдагавацьЭстонская крона была ўведзеная 20 чэрвеня 1992 году, пасьля распаду савецкае грашовае сыстэмы[1]. Адна крона раўнялася 100 сэнтам (sent). У абароце былі банкноты наміналам у 1, 2, 5, 10, 25, 50, 100 і 500 кронаў, манэты наміналам у 5, 10, 20 і 50 сэнтаў, а таксама 1 і 5 кронаў.
Да ўвядзеньня эўра курс эстонскае кроны быў прывязаны да нямецкае маркі (1 нямецкая марка = 8 эстонскіх кронаў). Пасьля пераходу Нямеччыны на эўра афіцыйны курс кроны быў прывязаны да эўра (1 эўра = 15,6466 кронаў).
Пераход да эўра
рэдагавацьПасьля ўступленьня ў ЭЗ, 27 чэрвеня 2004 году Эстонія разам зь Летувай і Славеніяй пачалі падрыхтоўку да ўведзеньня пасьля 2006 году эўра. Пераход Эстоніі на эўра паводле абноўленага ў 2009 годзе пляну ўраду Эстоніі адбыўся 1 студзеня 2011 году.
1 сьнежня 2010 году быў пачаты афіцыйны абмен эстонскіх крон на эўра. Ад 1 да 14 студзеня 2011 году законнымі сродкамі плацяжу зьяўляліся і эўра, і кроны, пасьля чаго Эстонія цалкам перайшла на эўра[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ History of Estonian money (анг.). Eesti Pank.
- ^ Эстонія пачынае пераходзіць на еўра