Шпіцбэрген
Шпіцбэ́рген (па-нарвэску: Svalbard) — нарвэская правінцыя ў Арктыцы, месьціцца на архіпэлягу Шпіцбэрген. Знаходзіцца за 800 км на поўнач ад Нарвэгіі і за 1100 км ад палярнага круга. Архіпэляг адышоў Нарвэгіі згодна з дамовай 1920 году.
Шпіцбэрген Svalbard | |||||
| |||||
Афіцыйная мова | нарвэская | ||||
Форма кіраваньня | залежная тэрыторыя Гаральд V Ч’ерстын Аскгальт | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
61 022 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2007) • шчыльнасьць |
2321 0,035/км² | ||||
Валюта | Нарвэская крона (NOK) | ||||
Часавы пас • улетку |
UTC+1 (UTC+1) +1 (UTC+1) | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .sj | ||||
Гісторыя
рэдагавацьВерагодна выспы былі адкрытыя вікінгамі, а афіцыйнае адкрыцьцё адбылася ў 1596 годзе нідэрляндзкім вандроўнікам Вільлемам Барэнцам. Пасьля гэтага выспы выкарыстоўваліся як база нарвэскіх і расейскіх кітабояў і рыбакоў. Паміж 1669 і 1778 гадамі на Шпіцбэргене часта бывалі галяндзкія рыбакі, якія заснавалі тут горад Смеерэнбург. З канца XVIII стагодзьдзя выспы выкарыстоўваліся як база для палярных экспэдыцыяў.
У пачатку ХХ стагодзьдзя тут былі адкрытыя радовішчы вугалю. Згодна з дамовай (Шпіцэргенскі трактат) 1920 году выспы перайшлі пад кіраўніцтва Нарвэгіі. Яле ўмовы трактата забясьпечылі права на распрацоўку радовішчаў, рыбную лоўлю, правядзеньне навуковых дасьледаваньняў іншым краінам. У нашы дні распрацоўкай вугальных радовішчаў займаюцца нарвэскія і расейскія кампаніі. Польшча мае тут сваю навуковую станцыю.
Геаграфія
рэдагавацьУ склад архіпэлягу ўваходзяць наступныя выспы:
- Заходні Шпіцбэрген (37 673 км²)
- Паўночна-Усходняя зямля (14 443 км²)
- Ідж (5 074 км²)
- Выспа Барэнца (1 250 км²)
- Белая выспа (682 км²)
- Зямля прынца Караля (615 км²)
- Каралеўская выспа (191 км²)
- Мядзьведжая выспа (178 км²)
- Швэдзкая выспа (137 км²)
- Выспа Вільгельма (120 км²)
яшчэ шмат невялікіх выспачак.
Каралеўская выспа, Швэдзкая выспа і Абэлоя ўтвараюць Зямлю караля́ Ка́раля. Самым высокім пунктам архіпэлягу лічыцца гара Ньютантопэн (1713 м). Прыкладна 60% паверхні выспаў пакрытыя ледавікамі. Палярная ноч на Шпіцбэргене цягнецца з 20 траўня да 26 жніўня, а палярная ноч з 26 кастрычніка да 15 лютага.
Клімат
рэдагавацьСамыя нізкія тэмпэратуры назіраюцца ў лютым і складаюць каля -20 °C, самыя высокія ў ліпені, +4,4 °C. Зімняя тэмпэратура вагаецца ад -25° да +5 °C, а летам ад +2° да +18 °C. Самая нізкая тэмпэратура зарэгістраваная на выспах склала −46,3 °C, а самая высокая +24,5 °C. Значны ўплыў на клімат аказвае Гальфстрым.
Дэмаграфія
рэдагавацьНасельніцтва Шпіцбэргена налічвае каля 2,8 тыс. чалавек, перш за ўсё нарвэжцаў і расейцаў, якія ў асноўным займаюцца здабычай карысных выкапняў. Увогуле выспы лічацца самай паўночнай зямлёй заселенай чалавекам. Большасьць насельніцтва працуе тут згодна з кантрактамі. Самай ужываемай мовай зьяўляецца нарвэская.