Лібі́йскі дына́р (па-арабску: دينار‎, код ISO 4217: LYD) — афіцыйная валюта Лібіі. Дзеліцца на 1000 дыргамаў (درهم). Звычайна лібійцы называюць свой дынар «джні» (ʒni) ці «джнэг» (ʒneh).

Лібійскі дынар
Адзін дынар
Адзін дынар
Краіна Лібія
Падзел дыргам
Код ISO-4217 LYD
Скарачэньне джні ці джнэг
Сымбаль LD
Цэнтральны банк Central Bank of Libya[d]
Увядзеньне ва ўжытак 1971
Папярэдняя валюта Libyan pound[d]
Абменны курс:
(21.11.2007)
1,21472 USD
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Падчас уваходжаньня краіны ў склад Асманскай імпэрыі, у якасьці валюты ўжываўся асманскі піястар, але да 1844 году, калі была ўведзена ліра, Лібія ўжывала паралельна і мясцовую валюту. Пасьля пачатку італьянскай акупацыі, турэцкая ліра была заменена італьянскай лірай. У 1943 годзе, калі Лібія була падзелена на францускую і брытанскую часткі, у якасьці валюты ўжываліся францускі франк і ліра, выпушчаная брытанскімі вайсковымі ўладамі.

Пасьля атрыманьня незалежнасьці ў 1951 годзе была ўведзена ўласная валюта — лібійскі фунт (LYP). Ён дзяліўся на 100 піястраў і 1000 міліемаў. У 1971 годзе пасьля прыходу да ўлады Муамара Кадафі, фунт быў заменены дынарам.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Лібійскі дынарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў