Лілангені
Лілангені (па-ангельску: lilangeni, код ISO 4217: SZL) — афіцыйная валюта Сўазілэнду. Валюта дзеліцца на 100 цэнтаў. Лілангені была ўведзеная ў 1974 годзе з прывязаным да паўднёваафрыканскага ранду абменным курсам (1:1), паводле дамовы аб агульным грашовым абарачэньні. Паралельна зь лілангені, у краіне ўжываецца і ранд. Кантроль за лілангені ажыцьцяўляе Цэнтральны банк Сўазілэнду (на сўазі: Umntsholi Wemaswati).
Лілангені | |
Краіна | Сўазілэнд |
---|---|
Падзел | цэнт |
Код ISO-4217 | SZL |
Скарачэньне | L ці E |
Сымбаль | E |
Цэнтральны банк | Central Bank of Eswatini[d] |
Увядзеньне ва ўжытак | 1974 |
Абменны курс: (30 студзеня 2008 да BYR) | 0,0034 |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Звычайна, у штодзённым жыцьці лілангені скарачаюць да L ці E.