Брунэй
Брунэ́й, Брунэй Дарусалам (па-малайску: Negara Brunei Darussalam, па-яванску: برني دارالسلام) — краіна (султанат) разьмешчаная ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, на паўночным узьбярэжжы вострава Барнэо. Брунэй мяжуе з Малайзіяй, знаходзіцца на ўзьбярэжжы Паўднёва-Кітайскага мора. Мяжуе з правінцыямі Малайзіі: Саварак і Сабах.
Брунэй برني دارالسل | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Always in service with God's guidance | |||||
Дзяржаўны гімн: «Allah Peliharakan Sultan» | |||||
Афіцыйная мова | малазійская мова | ||||
Сталіца | Бандар-Сэры-Бэгаван | ||||
Найбуйнейшы горад | Бандар-Сэры-Бэгаван | ||||
Форма кіраваньня | Тэакратычная манархія Хасанал Болкіях | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
172-я месца ў сьвеце 5765 км² 8,6% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
174-е месца ў сьвеце 388 190 66/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
114-е месца ў сьвеце $19,683 млрд $50 116 | ||||
Валюта | Брунэйскі даляр (BND) | ||||
Незалежнасьць — абвешчаная |
ад Вялікабрытаніі 1 студзеня 1984 | ||||
Аўтамабільны знак | BRU | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .bn | ||||
Тэлефонны код | +673 | ||||
Гісторыя
рэдагавацьУ 16 стагодзьдзі Брунэй быў магутнай дзяржавай, якая займала значную частку Барнэо і некаторых суседніх астравоў. Караблі Магелана былі тут у 1522 годзе. У 1839 годзе ангелец, які знаходзіўся на службе ў султана Дж. Брук узьняў паўстаньне і заваяваў землі на поўначы. Ад султана Брук атрымаў тытул «раджы». Пасьля кіраваньня «белых раджоў» паўночныя землі адышлі да Малайзіі. У 1888 годзе Брунэй стаў брытанскім пратэктаратам. У 1959 годзе пасьля некалькіх паўстаньняў Брунэй атрымаў аўтаномію, а ў студзені 1979 году была абвешчана незалежнасьць.
Палітыка
рэдагавацьБрунэй — гэта канстытуцыйная манархія (султанат). Канстытуцыя абвешчана 29 верасьня 1959 году. Краінай кіруе султан, які адначасова зьяўляецца кіраўніком дзяржавы і старшынём ураду (цяпер ім зьяўлаецца Хасанал Болкіях з 6 кастрычніка 1967 году). Ён мае заканадаўчую і выканаўчую ўладу. Яму дапамагае рада саветнікаў. Адзінай дазволенай палітычнай партыяй зьяўляецца Аб’яднаная народная партыя Брунэю. Брунэй уваходзіць у наступныя міжнародныя арганізацыі: ААН, ОПЭК, САЗ.
Геаграфія
рэдагавацьКраіна падзеленая на дзьве часткі на разьмешчаных на поўначы вострава Барнэо землях. Гэта нізінная тэрыторыя раўніннага кшталту. Толькі на поўдні пачынаюцца горы, дзе і знаходзіцца самы высокі пункт краіны — Паганпрык (1850 м). На ўсходнім узьбярэжжы цягнецца багна, астатняе ўзьбярэжжа раўніннае. У Брунэі існуе некалькі невялікіх рэк. Клімат краіны экватарыяльны, вільготны. Зь лістапада да сакавіка выпадае вялікая колькасьць ападкаў. 75% краіны займаюць экватарыяльныя лясы. На ўзьбярэжжы існуюць мангравыя зарасьнікі. Тэрыторыя краіны ўваходзіць у тэрыторыю жыхарства вялікай колькасьці відаў малпаў.
97% насельніцтва жыве ў больш вялікай заходняй частцы краіны, і толькі каля 10 000 чалавек жыве ў гарыстай усходняй частцы (акруга Тэмбуронг). Колькасьць насельніцтва краіны 372 000 чалавек, зь якіх 46 000 жыве ў сталіцы краіны Бандар-Сэры-Бэгаване. Асноўныя гарады краіны гэта: сталіца Бандар, порт Муара, цэнтар пераапрацоўкі нафты Сэрыя і Куала Белаіт.
Эканоміка
рэдагавацьАснову эканомікі краіны складае здабыча нафты (каля 10 млн тон у год) і прыроднага газа (каля 12 млрд м³, экспарт якіх складае каля 99% валютных паступленьняў — каля 60% СУП). Дзякуючы вялікім радовішчам нафты і газа Брунэй займае адно зь першых месцаў у Паўднёва-Ўсходняй Азіі па ўзроўні жыцьця. Сельская гаспадарка слаба разьвіта, 80% харчаваньня краіна экспартуе. У наш час урад прадпрымае крокі па дывэрсыфікацыі эканомікі, стымулюючы разьвіцьцё банкаўскага сэктару і турыстычнага бізнэсу.
Дэмаграфія
рэдагавацьРэлігія
рэдагаваць- Іслам — 63%
- Будызм — 14%
- Хрысьціянства — 8%
- Анімізм — 15%
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБрунэй — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў