Сурынам
Сурынам Republiek van Suriname | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Justitia — Pietas — Fides («Справядлівасьць — абавязак — адданасьць») | |||||
Дзяржаўны гімн «God zij met ons Suriname» | |||||
![]() | |||||
Афіцыйная мова | нідэрляндзкая | ||||
Сталіца | Парамарыба | ||||
Найбуйнейшы горад | Парамарыба | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Чан Сантохі | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
91-е месца ў сьвеце 163 821 км² 1,1 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2005) • шчыльнасьць |
170-е месца ў сьвеце 470 784 2,7/км² | ||||
СУП • агульны (2007) • на душу насельніцтва |
160-е месца ў сьвеце $4,077 млрд $7762 | ||||
Валюта | Сурынамскі даляр (SRD )
| ||||
Часавы пас • улетку |
UTC-3 (UTC-3) -3 (UTC-3) | ||||
Незалежнасьць ад Нідэрляндаў |
25 лістапада 1975 | ||||
Аўтамабільны знак | SME | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .sr | ||||
Тэлефонны код | +597 | ||||
![]() |
Сурына́м (па-нідэрляндзку: Suriname) — краіна ў паўднёва-ўсходняй частцы Паўднёвай Амэрыкі, мае выхад да Атлянтычнага акіяна. Да 25 лістапада 1975 году была нідэрляндзкай калёніяй з назвай Галяндзкая Гвіяна.
ГісторыяРэдагаваць
Тэрыторыя сучаснага Сурынама была заселеная галяндцамі ўжо ў канцы XVI стагодзьдзя, што прывяло да некалькіх узброеных канфліктаў з ангельскімі і францускімі калянізатарамі. У 1667 годзе, пасьля мірнай дамовы Сурынам быў канчаткова прызнаны галяндзкай калёніяй. У 1954 годзе гэтая тэрыторыя атрымала статус паўнапраўнай часткі Нідэрляндаў, на правах аўтаноміі з уласнай адміністрацыяй. Незалежнасьць Сурынам атрымаў у 1975 годзе, але ўсе грамадзяне новай краіны захавалі нідэрляндзкае грамадзянства і ў наступныя гады трэць насельніцтва выехала ў Эўропу. У 1980 годзе да ўлады прыйшла вайсковая дыктатура пад кіраўніцтвам Дэсі Боўтэрсэ. Зьвяржэньне дыктатуры адбылася ў 1988 годзе.
ПалітыкаРэдагаваць
Сурынам — парлямэнцкая рэспубліка. Парлямэнт аднапалатны, складаецца з 51 дэпутата.
Адміністрацыйны падзелРэдагаваць
Сурынам дзеліцца на 10 акругаў (distrikt):
- Бракапонда
- Камэвійнэ
- Кароніе
- Маровійнэ
- Нікерые
- Пара
- Парамарыба
- Сарамака
- Сыпалівіні
- Ваніка
ГеаграфіяРэдагаваць
Даўжыня мяжы краіны складае 1707 км, зь якой з Бразыліяй — 597 км, з Францускай Гвіянай — 510 км, з Гаянай — 600 км, марская мяжа — 386 км. Самай высокай кропкай Сурынама зьяўляецца гара Джуліяна Топ (1280 м). Асноўнымі рэкамі зьяўляюцца: Карантынэ, Мароні, Сурынам, Сарамака, Літані і Тапанахоні. Большая частка тэрыторыі краіны пакрытая трапічнымі лясамі.
ЭканомікаРэдагаваць
Сурынам зьяўляецца самым значным у сьвеце вытворцам баксытаў. Адначасова здабываецца невялікая колькасьць золата, нафты, нікелю, медзі, плятыны і жалезнай руды. Прамысловасьць канцэнтруецца вакол пераапрацоўкі здабываючай галіны. Баксыты, алюміній і каалін складаюць 70% экспартнага прыбытку краіны.
Сельская гаспадарка прадстаўленая вытворчасьцю цукру, тытуню, цытрусаў, бананаў, рыбнай лоўляй.
ДэмаграфіяРэдагаваць
Этнічны склад насельніцтва выглядае наступным чынам: індусы — 37%, крэолы — 31%, яванцы — 15%, мурыны — 10%, індзейцы — 2%, кітайцы — 2%, астатнія — 3%.
Асноўнай рэлігіяй краіны зьяўляецца індуізм (27,4%), пратэстанты складаюць 25,2%, каталікі — 22,8%, мусульмане — 19,6%, мясцовыя веравызнаньні — 5%.
Афіцыйнай мовай зьяўляецца нідэрляндзкая, але часта ўжываецца і ангельская. Значная колькасьць навучальных установаў карыстаецца крэольскай мовай. Часта ўжываецца і сурынамі гіндустані (дыялект гіндзі) і яванская.