Траецкі Маркаў манастыр
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Манастыр Сьвятой Тройцы
| |
Пакроўская (Казанская) царква
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°10′18.34″ пн. ш. 30°09′14.99″ у. д. / 55.1717611° пн. ш. 30.1541639° у. д.Каардынаты: 55°10′18.34″ пн. ш. 30°09′14.99″ у. д. / 55.1717611° пн. ш. 30.1541639° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Дата заснаваньня | 1642 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Манастыр Сьвятой Тройцы | |
Манастыр Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы |
Манастыр Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Віцебску. Знаходзіцца на правым беразе Дзьвіны, на Маркаўшчыне[a]. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаўся з драўляных цэркваў Сьвятой Тройцы, Сьвятой Параскевы Пятніцы і Сьвятога Мікалая, мураваных царквы Покрыва Багародзіцы, званіцы, ігуменскага і брацкага дамоў. Усе пабудовы атачаў мур з брамамі. У 1920-я гады савецкія ўлады зруйнавалі званіцу і драўляныя цэрквы.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьТраецкі манастыр у Маркаўшчыне каля Віцебску заснавалі ў XIV—XV стагодзьдзях. Існуе паданьне пра заснавальніка манастыра — Марка Зямяніна, які на ўласным пляцы збудаваў капліцу і пачаў жыць пры ёй. Неўзабаве да яго далучаліся іншыя аднадумцы.
Манастыр існаваў да 1576 году, пазьней прыйшоў у заняпад. У 1633 годзе князь Леў Самуэль Агінскі аднавіў манастыр, збудаваў новыя Траецкую царкву і манастырскі корпус. У 1638 годзе ён надаў манастыру маёнткі Маркава і Шыдлоўшчыну. У 1651 годзе ігумен Каліст Рытарайскі збудаваў драўляную Пакроўскую царкву. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавай з Рэччу Паспалітай пад акупацыяй у 1656 годзе патрыярх маскоўскі Нікан ад імя маскоўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча падараваў манастыру цудоўны сьпіс Казанскай іконы Божай Маці.
У 1680-я гады манастыр пацярпеў ад пажару. У 1690 годзе з фундацыі сына Льва Самуэля Сымона Караля Агінскага збудавалі новую драўляную Траецкую царкву. У 1730 годзе ў манастырскім фальварку Шыдлоўшчыне збудавалі драўляную Пятніцкую царкву, а за манастрыскай агароджай на Немцавай гары — Мікольскую царкву. У 1760 годзе замест драўлянай збудавалі мураваную царкву Покрыва Багародзіцы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, манастыр канчаткова перайшоў у валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1773 годзе яго прылічылі да Пскоўскай эпархіі, у 1795 годзе — Магілёўскай, у 1798 годзе ўзьвялі ў ранг архімандрыі.
У 1833 годзе манастыр перадалі ў юрысдыкцыю Полацкай эпархіі. На 1900 год ён меў першую клясу і налічваў 4 цэрквы.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1918 годзе савецкія ўлады зачынілі манастыр[1], у 1920-я гады — зьнішчылі Траецкую, Пятніцкую і Мікольскую цэрквы. У 1932 годзе зруйнавалі купал Пакроўскай царквы, будынак прыстасавалі пад дзіцячы сад фабрыкі «Дзьвіна»[2]. На яго тэрыторыі доўгі час разьмяшчалася міліцыя і іншыя ўстановы.
У Другую сусьветную вайну пад акупацыяй Трэцяга Райху Пакроўскую царкву адкрылі і пераасьвяцілі ў імя Маці Божай Казанскай. Па вайне за савецкім часам заставалася адзінай дзейнай у Віцебску.
23 лістапада 2000 году ўтварыўся манастыр Сьвятой Тройцы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату. У Пакроўскую царкву вярнулі Казанскую ікону Божай Маці ў срэбным акладзе.
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
Д. Струкаў, 1864—1867 гг.
-
Д. Струкаў, 1864—1867 гг.
-
1865 г.
-
1890 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1908 г.
-
1909 г.
-
1910 г.
-
1910 г.
-
1911 г.
-
1911 г.
-
1911 г.
-
1911 г.
-
1911 г.
-
1911 г.
-
1912 г.
-
1912 г.
-
1932 г.
-
1941 г.
-
1941—1944 гг.
-
1943 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Горкага, 84а
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
- ^ Чырвоная Беларусь. № 5—6, сакавік 1932. С. 8—9.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000015 |