Заручаўе
Заручаўе, Заручаўская слабада — гістарычная мясцовасьць Віцебску, на паўднёвым усходзе места, на правым беразе Дзьвіны. Пашыралася на гістарычныя Заручаўскую, Гарбарскую, Раства-Нябарэжную і іншыя вуліцы.
Назву атрымала ад Замкавага ручая, які аддзяляў слабаду ад Ніжняга замка. Заручаўскі пасад адлюстравалі на рысунку места Віцебску 1664 году.
Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся цэрквы Раства Хрыстова, клясыцызм XIX ст., і Ўваскрасеньня Хрыстова, віленскае барока XVIII ст., а таксама Вялікая сынагога, клясыцызм XIX ст. Усе гэтыя помнікі архітэктуры па Другой сусьветнай вайне зруйнавалі савецкія ўлады.
Літаратура
рэдагаваць- Витебск: Энциклопедический справочник. / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1.