Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Рынкавая)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
| |
Уваскрасенская царква па адбудове
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′41″ пн. ш. 30°12′21″ у. д. / 55.19472° пн. ш. 30.20583° у. д.Каардынаты: 55°11′41″ пн. ш. 30°12′21″ у. д. / 55.19472° пн. ш. 30.20583° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Юзэф Фантана[d] |
Дата заснаваньня | XVI ст. |
Дата скасаваньня | 1936 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова | |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на Вікісховішчы |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на Рынку[a] — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіцца на тэрыторыі Ўзгорскага замка, на заходнім баку гістарычнага Рынку[b]. Твор архітэктуры віленскага барока. Па гвалтоўным адабраньні ад Сьвятога Пасаду ў валоданьне Маскоўскага патрыярхату (1834 год) у 1841 годзе помнік перабудавалі ў стылі клясыцызму. У 1936 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву, у 2000—2008 гадох яе адбудавалі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьМураваную царкву на Рынку ў Віцебску збудавалі з фундацыі Мікалая Смыка ў 1740—1750-я гады на месцы ранейшай драўлянай. У 1772 годзе адбылося асьвячэньне новазбудаванай царквы. Пра аўтара архітэктурнага праекту дакладна нічога не вядома, аднак ёсьць меркаваньне, што ім быў Ёсіф Фантана, які збудаваў Прачысьценскую саборную царкву ў тым жа Віцебску[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1834 годзе расейскія гвалтоўна адабралі царкву ў Сьвятога Пасаду і перадалі яе Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).
У 1841 годзе зьявіўся праект рэканструкцыі помніка ў стылі постклясыцызму, які цалкам не рэалізавалі (на царкву паставілі барабан з купалам, перабудавалі франтоны). У 1913 годзе будынак адрамантавалі.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1936 годзе савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.
У 1992 годзе згодна з пастановай мескіх уладаў пляц, дзе калісьці стаяла царква і захаваліся яе падмуркі, перадалі грэцка-каталіцкай парафіі пад аднаўленьня Ўваскрасенскай Рынкавай царквы. Аднак з усталяваньнем у краіне прарасейскага рэжыму Лукашэнкі ў 1996 годзе віцебскія ўлады адабралі пляц у грэка-каталікоў і перададалі яго Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 2008 годзе скончылася адбудова царквы.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры віленскага барока. Царква даволі сьціплая памерамі і складаецца з аднаго нэфа. Гэта абумоўлівалася, відаць, шчыльнай забудаванасьцю Рынку. З поўначы яна завяршаецца паўкруглай апсыдай з высокім фігурным барокавым франтонам і дзьвюма нізкімі рызьніцамі з бакоў. Галоўны фасад аздабляюць дзьве 3-павярховыя вытанчаныя вежы. Між вежаў разьмяшчаецца 2-ярусны барокавы франтон (у ХІХ ст. заменены на больш нізкі клясычны).
У наш час царкву аднавілі ў аўтэнтычным барокавым выглядзе.
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
Ю. Пешка, каля 1800 г.
-
Ю. Пешка, каля 1800 г.
-
Ю. Пешка, каля 1800 г.
-
Ю. Пешка, каля 1800 г.
-
Праект перабудовы, 1841 г.
-
1865 г.
-
Па перабудове, 1873 г.
-
1874 г.
-
Н. Орда, 1875—1876 гг.
-
1882 г.
-
1883 г.
-
1883 г.
-
1893 г.
-
М. Шагал, 1917 г.
-
М. Дабужынскі, 1919 г.
-
С. Юдовін, 1923 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1860—1879 гг.
-
1860—1893 гг.
-
1863—1873 гг.
-
С. Юркоўскі, 1867 г.
-
С. Юркоўскі, 1867 г.
-
С. Юркоўскі, 2-я пал. XIX ст.
-
С. Юркоўскі, 2-я пал. XIX ст.
-
1873 г.
-
С. Юркоўскі, 1884—1900 г.
-
1890-я гг.
-
1893 г.
-
1899 г.
-
1899 г.
-
1904 г.
-
1907 г.
-
1909 г.
-
1909 г.
-
1909 г.
-
1910 г.
-
1911 г.
-
С. Пракудзін-Горскі, 1912 г.
-
1912 г.
-
1912 г.
-
1912 г.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
1916 г.
-
1917 г.
-
5 верасьня 1917 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
В. Авитоўскі, 1926—1929 гг.
-
1930—1935 гг.
-
красавік 1931 г.
-
1 верасьня 1935 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
З боку апсыды
-
Інтэр’ер
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Габрусь Т. Мураваныя харалы. — Менск, 2001. C. 184.
Літаратура
рэдагаваць- Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
- Страчаная спадчына / Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў: Уклад. Т. Габрусь. — Менск: Беларусь, 2003. — 351 с.: іл. ISBN 985-01-0415-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000086 |