Леанід Дзьмітрыевіч Шчамялёў (нар. 5 лютага 1923 году, Віцебск, БССР14 студзеня 2021[1], Менск, Беларусь) — народны мастак Беларусі, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі, ляўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі.

Леанід Шчамялёў
Дата нараджэньня 5 лютага 1923(1923-02-05)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 студзеня 2021(2021-01-14) (97 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр
Месца працы
Сябра ў Беларускі саюз мастакоў
Жанры пэйзаж і натурморт[d]
Плынь рэалізм[d]
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Францішка Скарыны мэдаль Францішка Скарыны
Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР срэбны мэдаль ВДНГ бронзавы мэдаль ВДНГ

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Віцебску. У юнацтве займаўся конным спортам. Пасьля 7 клясы паступіў у заводзкую навучальню і быў разьмеркаваны на абутковую фабрыку.

У канцы чэрвеня 1941 году бацьку мабілізавалі ў Чырвоную армію (зьнік без вестак). Леанід з маці і сястрой пакінулі Віцебск, эшалёнам выправіліся ў Маскву. Адтуль іх накіравалі ў Іванава, а пасьля ў Сямёнаў Горкаўскай вобласьці, дзе Леаніда прызвалі ў войска. У палкавой школе ў Марыйскай АССР вывучылі на камандэра адзьдзяленьня пехацінцаў. У 19-гадовым узросьце ён трапіў на фронт. Удзельнік бітвы на Курскай дузе (1943), вызваленьня Ўкраіны, у баях за Мазыр быў цяжка паранены. У шпіталі напісаў рапарт у Маскву аб пераводзе ў кавалерыю і атрымаў дазвол, да канца вайны ў сяржанцкім званьні праслужыў на поўдні Украіны, у 4-м гвардзейскім Кубанскім казачым кавалерыйскім корпусе[2].

Пасьля дэмабілізацыі на год затрымаўся звыштэрмінова ў Бабруйску, а ў 1947 годзе паступіў у Менскую мастацкую навучальню, якую скончыў у 1952 годзе. Затым працягнуў навучантне ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Вучыўся ў народнага мастака Віталя Цьвіркі, скончыў інстытут у 1959 годзе. Пасьля сьмерці настаўніка пераехаў у ягоную майстэрню[3].

Сябра Саюзу мастакоў БССР (з 1964; цяпер Беларускі саюз мастакоў).

Выкладаў у Менскай мастацкай навучальні (1959—1966). Затым выкладнік у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка І. А. (1968—1974), на архітэктурным факультэце Беларускага палітэхнічнага інстытуту (1975—1977, цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт)[4].

Памёр 14 студзеня 2021 году ў Менску. Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.

Творчасьць

рэдагаваць

Леанід Шчамялёў працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Ягоныя творы вылучаюцца свабоднай плястычнай манерай выкананьня з выкарыстаньнем гучнага колеру і сьвятлоценявых дынамічных эфэктаў, адсутнасьцю дэталізацыі, экспрэсіўнасьцю[5].

Тэма гераізму народу ў Другой сусьветнай вайне адлюстраваная ў карцінах «Цяжкія гады» (1965), «Маё нараджэньне» (1967), «Палявы трыбунал» (1974-75), «Генэрал Даватар» (1975), «Першы дзень міру» (1981) і інш[6].

Сярод карцінаў, прысьвечаных гістарычным асобам, дзеячам культуры і мастацтва: «Кастусь Каліноўскі» (1975), «Рэпін у Здраўнёве» (1980), «Леся Украінка» (1983) і інш[7].

Творы Шчамялёва захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь, Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва і мастацкага цэнтру «Жыльбел» ў Менску, фондах Саюзу мастакоў Беларусі і Міністэрства культуры Расеі, Трацьцякоўскай галерэі, абласных краязнаўчых музэях Беларуі і інш[8].

Узнагароды

рэдагаваць
  • Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
  • Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені

У 1993 годзе ўзнагароджаны мэдалём Францыска Скарыны, у 2001 годзе ордэнам Францыска Скарыны. Узнагароджаны мэдалём ВДНГ СССР.

Ганаровы грамадзянін Менску (2003)[9].

  1. ^ Памёр Леанід Шчамялёў, Наша Ніва, 14-01-2021
  2. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с.
  3. ^ Леонид Щемелёв. Сост. А. Прилипко. Минск: «Хелмон», 1998. 2000 экз. 126 с, цв. ил. Текст на русском, белорусском, английском языках (Альбом, большой формат).
  4. ^ Мастак Леанід Шчамялёў: 90 гадоў — як адзін дзень. «Наша Ніва» (24 студзеня 2018).
  5. ^ Яўгенія Шыцька. Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці. zviazda.by (24 студзеня 2021).
  6. ^ Крэпак Б. А. Леанід Шчамялёў. Мінск: «Беларусь», 1981. 56 с, цв. ил.
  7. ^ Леанід Шчамялёў. Мінск, 2002. Склад. С. Шчамялёва. 195 экз. 64 с.
  8. ^ Яўгенія Шыцька. Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці. zviazda.by (24 студзеня 2021).
  9. ^ Постановление № 13 Высшего Государственного Совета Союзного государства «О присуждении премий Союзного государства в области литературы и искусства за 2009—2010 годы» (Принято 10 декабря 2009 года), https://www.lawmix.ru/abrolaw/1573