Юдэль Пэн

беларускі маляр
(Перанакіравана з «Юдаль Пэн»)

Юдэль Майсеевіч Пэн (5 чэрвеня [ст. ст. 24 траўня] 18541 сакавіка 1937) — мастак-жывапісец, пэдагог, выбітны дзяяч «габрэйскага рэнэсансу» ў беларускім мастацтве пачатку XX стагодзьдзя.

Юдэль Пэн
Юдэль Пэн, 1905 год
Імя пры нараджэньні Ягуда (Юдэл, Юдэль) Майсеевіч Пэн
Дата нараджэньня 5 чэрвеня 1854(1854-06-05)
Месца нараджэньня Новаалександраўск (цяпер Зарасай, Летува), Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 1 сакавіка 1937(1937-03-01) (82 гады)
Месца сьмерці Віцебск, БССР
Месца пахаваньня
Адукацыя Пецярбурская акадэмія мастацтваў
Месца вучобы
Занятак жывапісец
Навуковая сфэра малярства[1]
Плынь рэалізм

Жыцьцяпіс

рэдагаваць
 
Юдэль Пэн на паштовай марцы Беларусі

Ягуда Пэн нарадзіўся 24 траўня (5 чэрвеня) 1854 году ў горадзе Новааляксандраўск (цяпер Зарасай, Летува). Рана асірацеўшы, з 1867 году працаваў чаляднікам маляра ў Дзьвінску (цяпер Даўгаўпілс, Латвія). У 1879 пераехаў у Пецярбург, у 1880 годзе паступіў у Акадэмію майстэрстваў. Вучыўся ў Паўла Чысьцякова. Па заканчэньні Акадэміі (1886) жыў у Дзьвінску, Рызе.

У 1891 годзе пасяліўся ў Віцебску і праз год адчыніў там прыватную Школу маляваньня і жывапісу — першую ў Расеі габрэйскую мастацкую вучэльню. Вучнямі Пэна былі Восіп Цадкін, Лазар Лісіцкі, Ільля Мазель, Яхім Мінін, Аскар Мешчанінаў, Марк Шагал, Саламон Юдовін, Давыд Якерсан, Яфім Мінін. Пазьней гадаванцамі гэтай школы сталі жывапісцы Масьленікаў, Кроль, Ціхановіч, Хрусталёў, Ахрэмчык, скульптары Азгур, Бембель, Селіханаў і пісьменьнік Васіль Быкаў[2].

У 1927 годзе Пэну было прысуджана званьне Заслужанага габрэйскага мастака.

Мастак быў забіты ў сваёй хаце ў Віцебску ў ноч з 28 лютага на 1 сакавіка 1937 году. Акалічнасьці забойства ня высьветленыя дагэтуль. Па вэрсіі тагачаснага расьследваньня, прычынай забойства быў напад з мэтай рабунку[3].

Пасьля сьмерці Пэна ў Віцебску была створаная яго галерэя жывапісу. Цяпер працы Пэна захоўваюцца ў Віцебскім мастацкім музэі і Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь.

1 сакавіка 2007 ў Віцебску ў гонар Юдаля Пэна была адкрытая мэмарыяльная шыльда на месцы дома, дзе ён жыў і працаваў з 1897 па 1937 гады.

  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Ракіцкі, Вячаслаў (29 сакавіка 2007) Віцебск з Пэнам і без яго Беларуская Атлянтыда. Радыё «Свабода». Праверана 6 кастрычніка 2018 г.
  3. ^ Ільіна, Яна (2 сакавіка 2007) У Віцебску ўшанавалі Пэна. «Народныя навіны Віцебску». Праверана 6 кастрычніка 2018 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць