Globus.tut.by / GlobusTut.by («Глёбус Беларусі») — расейскамоўны беларускі рэсурс Інтэрнэту, прысьвечаны выдатным аб’ектам і мясьцінам на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Мэтай сайту зьяўляецца: «адлюстраваць сучасны стан усіх абарончых, культавых і сядзібных пабудоваў, якія былі ўзьведзеныя на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1917 году» (пераклад з расейскай)[1].

Паводле стану на лістапад 2012 году сайт утрымліваў інфармацыю пра 10 000 аб’ектаў, у тым ліку 50 000 фатаграфіяў гэтых аб’ектаў.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць