Віта́ль Радзіво́наў (нарадзіўся 11 сьнежня 1983 году, Віцебск, БССР) — беларускі футбаліст. У 2007—2017 гадах правёў 48 матчаў за зборную Беларусі і забіў у іх 10 мячоў. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[1].

Віталь Радзівонаў
Віталь Радзівонаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 сьнежня 1983 (39 гадоў)
Віцебск, БССР
Рост 179 см
Вага 79 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2003
2003—2005
2005—2017
2009
Лякаматыў Віцебск
Тарпэда Жодзін
БАТЭ Барысаў
Фрайбург
49 (6)
57 (21)
262 (118)
12 (4)
Зборныя
2007—2017 Беларусь 48 (10)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец футбольнай школы клюбу «Лякаматыў». Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2001 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якім правёў два сэзоны, прыняўшы ўдзел у 49 матчах чэмпіянату. Большасьць часу, праведзенага ў складзе віцебскага «Лякаматыва», быў асноўным гульцом шэрагу атакі.

Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штаба клюбу «Тарпэда» з Жодзіна, у склад якога далучыўся ў пачатку 2003 году. Згуляў за жодзінскіх «аўтазаводцаў» наступныя тры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе «Тарпэда» таксама ў асноўным выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды й быў адным з галоўных бамбардзіраў каманды, маючы сярэднюю выніковасьць на ўзроўні 0,37 голу за гульню першынства.

У склад БАТЭ далучыўся ў 2005 годзе, разам зь якім атрымаў шэраг тытулаў на нацыянальнай арэне, а таксама прымаў удзел у матчах эўракубкаў. Менавіта ў БАТЭ Віталь атрымаў сваю мянушку «прафэсар», якую далі яму трэнэры Аляксей Бага й Аляксандар Федаровіч, параўноваючы дзеяньні гульца з расейскай зоркай НХЛ Ігарам Ларыёнавым, які таксама мае мянушку «прафэсар»[2]. Таксама, выступаючы за БАТЭ, гулец прыцягнуў увагу трэнэрскага штабу нацыянальнай зборнай Беларусі.

На працягу 2009 году на правах арэнды абараняў колеры нямецкага «Фрайбургу», за які пасьпеў згуляць 12 матчаў у нацыянальным чэмпіянаце, аднак гэтак і не замацаваўся ў камандзе й вярнуўся ў БАТЭ.

24 траўня 2012 году Радзівонаў двойчы забіў ў матчы супраць клюбу «Менск», што прынесла клюбу перамогу зь лікам 2:0, а Віталь стаў лепшым бамбардзірам БАТЭ ў беларускім першынстве, маючы на сваім рахунку 57 галоў, перасягнуўшы, такім чынам, рэкорд Віталя Кутузава ў 56 забітых галоў, які быў усталяваны ім у пэрыяд з 1998 па 2001 гады[3]. 19 верасьня 2012 году Радзівонаў забіў другі гол у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць францускага «Лілю», які стаў першым голам гульца ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў, а клюб атрымаў у гэтай сустрэчы першую перамогу на гэтай стадыі ў сваёй гісторыі[4]. Апошні прарыў барысаўскага клюбу ў эўракубках зьвязаны з важкім унёскам Віталя ў вынікі каманды, то бок гулец мае на сваім рахунку 16 мячоў у розыгрышах Лігі чэмпіёнаў (12) і Лігі Эўропы (4).

У сэзоне 2013 году Радзівонаў нарэшце вярнуўся на выдатныя бамбардзірскія паказчыкі ў чэмпіянаце Беларусі, да таго тры гады запар найлепшым бамбардзірам клюбу быў Рэнан Брэсан. У першых праведзеных дзесяці матчах нязьменна адзначаўся голам або галявой перадачай, аднак шэраг матчаў прапусьціў з-за невялікай траўмы, у тым ліку забіваў у 8 сваіх матчах запар. Усё гэта дазволіла Віталю з 14 галамі зноўку стаць найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, таксама ён быў прызнаны найлепшым футбалістам і найлепшым нападнікам чэмпіянату паводле вэрсіі Беларускай фэдэрацыі футболу.

Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2017 году[5], пасьля чаго быў прызначаны на пасаду спартовага дырэктара БАТЭ[6], якую пакінуў у красавіку 2019 году[7].

Міжнародная рэдагаваць

22 жніўня 2007 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраілю, які завяршыўся перамогай беларусаў зь лікам 2:1, Радзівонаў выйшаў напачатку другой паловы гульні.

Узнагароды рэдагаваць

Камандныя рэдагаваць

БАТЭ Барысаў

Асабістыя рэдагаваць

  • Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі — 2008, 2013
  • Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі — 2012, 2013, 2016
  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі — 2005, 2007, 2008, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2016
  • Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі — 2008, 2013, 2016

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2015 Найвышэйшая ліга 17 9
2016 Найвышэйшая ліга 25 15
2017 Найвышэйшая ліга 19 8

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Віталь Радзівонаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў