Палац Кудзіновічаў (Віцебск)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палац Кудзіновічаў
| |
Палац Кудзіновіча («Губэрнатарскі»)
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′56.76″ пн. ш. 30°12′09.36″ у. д. / 55.1991° пн. ш. 30.2026° у. д.Каардынаты: 55°11′56.76″ пн. ш. 30°12′09.36″ у. д. / 55.1991° пн. ш. 30.2026° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм і клясыцыстычная архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Фёдар Санкоўскі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Палац Кудзіновічаў | |
Палац Кудзіновічаў на Вікісховішчы |
Палац Кудзіновічаў (з 1806 году — Палац губэрнатара) — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Віцебску. Знаходзіцца на левым беразе ракі Дзьвіны, на гістарычнай Палацавай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1772 годзе прадстаўнікі шляхецкага роду Кудзіновічаў збудавалі ў Віцебску мураваны палац.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у будынку разьмясьціўся шляхецкі сход. У 1806 годзе палац стаў рэзыдэнцыяй расейскага губэрнатара. Да 1811 году да палаца прыбудавалі паўднёвы корпус. Перабудовай займаўся архітэктар Ф. Санкоўскі.
У вайну 1812 году 28 ліпеня ў палацы спыніўся Напалеон. У 1912 годзе на пляцы перад палацам расейскія ўлады паставілі помнік вайны 1812 году (архітэктар І. Фамін).
Найноўшы час
рэдагавацьПа Другой сусьветнай вайне ў будынку разьмясьцілася абласная ўправа КДБ.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 3-павярховы прастакутны ў пляне будынак. Галоўны фасад паўночнага корпуса вылучаецца рызалітам і чатырма паўкалёнамі дарычнага ордэра, якія падтрымліваюць балькон. Бакавы фасад, зьвернуты да Дзьвіны, аздабляецца 4-калённым портыкам. Фасады дэкаруюцца рустам, завяршаюцца разьвітымі карнізамі і атыкамі[1]. Вокны будынка прастакутныя, маюць разнастайны дэкор.
На першым паверсе корпуса знаходзіўся парадны вэстыбюль з сходамі і пакоі прыслугі.
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1860—1899 гг.
-
С. Юркоўскі, 2-я пал. XIX ст.
-
каля 1900 г.
-
1903 г.
-
1909 г.
-
1911 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
З боку парку
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас царквы — вуліца Савецкая, 18
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Марозаў В. Віцебскі палац губернатара //Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000086 |