Аляксей Сапуноў
Аляксе́й Парфе́навіч Сапуно́ў (27 сакавіка (15 сакавіка паводле ст.ст.) 1851, мястэчка Ўсьвяты, цяпер Пскоўская вобласьць — 2 кастрычніка 1924) — беларускі гісторык, археограф, краязнавец, дасьледнік помнікаў старажытнай культуры. Стацкі саветнік. Прафэсар (1913).
Аляксей Сапуноў | |
Аляксей Сапуноў (1910 год) | |
Дата нараджэньня | 15 (27) сакавіка 1851 |
---|---|
Месца нараджэньня | мястэчка Ўсьвяты, цяпер Пскоўская вобласьць, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 2 кастрычніка 1924 (73 гады) |
Месца сьмерці | Віцебск, БССР, СССР |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | краязнавец, палітык |
Навуковая сфэра | гісторыя, краязнаўства, археалёгія |
Месца працы | |
Сябра ў | Таварыства вывучэньня Магілёўскай губэрні[d] |
Узнагароды | |
Скончыў Віцебскую гімназію, у 1878 гістарычна-філялягічны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту. Працаваў выкладнікам у Віцебскай гімназіі, Маскоўскім унівэрсытэце, сакратаром Віцебскага губэрнскага статыстычнага камітэту. У 1893 удзельнічаў у стварэньні Віцебскага царкоўна-археалягічнага музэю, у 1909 Віцебскай навуковай архіўнай камісіі. Адзін з ініцыятараў адкрыцьця Віцебскага аддзяленьня Маскоўскага археалягічнага інстытуту, у якім у 1911—1922 выкладаў. Дэпутат III Дзяржаўнай Думы ад Віцебскай губэрні. Уваходзіў у фракцыю «Саюз 17 кастрычніка». У 1923—1924 чытаў курс беларусазнаўства ў Віцебскім вышэйшым пэдагагічным інстытуце.
Дасьледаваў гісторыю, літаратуру, археалёгію, археаграфію, архітэктуру, фальклёр Беларусі. Выявіў і зрабіў палеаграфічныя апісаньні рукапісных помнікаў. Асноўная ягоная праца — зборнік дакумэнтаў XI—XIX стст. «Віцебская даўніна», выдадзены ў 1883—1888. У ім зьмешчаныя ўрыўкі зь летапісаў, граматы віцебскіх і полацкіх князёў і іншыя.
Бібліяграфія
рэдагаваць- Сапуновъ А.П. Инфлянты: Историческія судьбы края, извѣстнаго под именемъ Польскихъ Инфлянтъ. — Витебскъ: Витебск. губерн. тип., 1886. — 38 с.
- Сапуновъ А.П. Описаніе Инфлянтскихъ уѣздовъ Витебской губерніи. Въ историческомъ, этнографическомъ и статистическомъ отношеніи (рас.) // Памятная книжка Витебской губерніи на 1887 год. — Витебскъ: Изданіе Витебскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1887. — С. 284—364.
- Сапуновъ А. П. Замѣтка о коллегіи и академіи іезуитовъ въ Полоцкѣ. — Витебскъ: Витебск. губерн. тип., 1890. — 34 с.
- Сапуновъ А. П. Двинскіе или Борисовы камни. — Витебскъ: Изданіе Витебскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1890. — 32 с.
- Сапуновъ А. П. Рѣка Западная Двина. — Витебскъ: Тип-Литографія Г. А. Малкина, 1893. — 512,LXIX с.
- Сапуновъ А. П. Матеріалы по исторіи и географіи Дисненскаго и Вилейскаго уѣздовъ Витебской губерніи. — Витебскъ: Губернская Тип-Литографія, 1896. — 484 с.
- Сапуновъ А. П. Памятники временъ древнихъ и новѣйшихъ въ Витебской губерніи. — Витебскъ: Тип-Литографія Бр. Г. и П. Подзенскихъ, 1903. — 97 с.
- Сапуновъ А. «Историческій очеркъ 50-лѣтія Витебскаго Губернскаго Статистическаго Комитета» // «Памятная книжка Витебской губерніи на 1914 годъ» : даведнік. — Витебскъ: Изданіе Витебскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1914. — С. Дадатак. LXX—42.
Літаратура
рэдагаваць- Д. Васілеўскі. «Навуковая спадчына, пакінутая А. П. Сапуновым» / Ігнат Шыпіла // Савецкая Беларусь : газэта. — Менск: 14 кастрычніка 1924.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Людміла Хмяльніцкая. Гісторык з Віцебска: жыццяпіс Аляксея Сапунова / навукова-рэдакцыйная рада серыі: Георгі Галенчанка і інш. ; каардынатар Генадзь Сагановіч. — Менск: Энцыклапедыкс. — 254 с. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд». Сэрыя «Постаці»). — 500 ас. — ISBN 985-6599-23-7
- Шишанов В. А. Новые сведения о даче А. П. Сапунова «Алексеевка». / Склад В. У. Скалабан // Архіўная спадчына Віцебшчыны як крыніца вывучэння гісторыі краю: Матэрыялы архіўных чытанняў, прысвечаных 150-годдзю з дня нараджэння А. П. Сапунова. 6—7 чэрвеня 2002 г., Віцебск. — Менск: БелНДІДАС, 2002. — С. 109—110.
- Шишанов, В. А. К истории экземпляра Статута ВКЛ 1588 г. из библиотеки А. П. Сапунова / рэдкал. Г. У. Савіцкі і інш. // Віцебскія старажытнасці: матэрыялы навук. канф., прысвеч. 50-годдзю знаходкі берасцаной граматы ў Віцебску і 150-годдзю з дня нараджэння А. Р. Брадоўскага, 22 - 23 кастрыч. 2009 г., Віцебск. — Менск: Медысонт, 2009. — С. 263—267.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Аляксей Сапуноў: спадчына зьбіральніка віцебскай даўніны. Кніга Беларусі.