Царква Сьвятой Тройцы (Чорная)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Тройцы
| |
Траецкая царква, да 1918 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°12′32.4″ пн. ш. 30°11′47.6″ у. д. / 55.209° пн. ш. 30.196556° у. д.Каардынаты: 55°12′32.4″ пн. ш. 30°11′47.6″ у. д. / 55.209° пн. ш. 30.196556° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Дата скасаваньня | 1927 |
Царква Сьвятой Тройцы | |
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы |
Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзілася на Пескаваціку, на рагу Траецкай і Стараўланаўскай вуліцаў[a]. Дзеля адрозьненьня ад Траецкай царквы Маркава манастыра мела назву «Чорная». Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Існавала да 1928 году.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьДраўляная Траецкая царква ў Віцебску ўпамінаецца ў інвэнтары 1618 году. У 1761 годзе з фундацыі кашталяна троцкага Тадэвуша Агінскага на месцы старой царквы збудавалі новую. Царква належала цэху цаніньнікаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі яго Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).
Царква не рамантавалася і да 1920-х гадоў струхнела.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1927 годзе абрынуўся дах, што азначала страту помніка.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, у традыцыях Віцебскай школы дойлідзтва. 5-зрубная царква мела крыжова-цэнтрычную кампазыцыю. Цэнтральны 8-гранны зруб завяршаўся сьветлавым васьмерыком пад пакатым шатром, які пераходзіў у невялікі купал-баню. 4 прастакутныя ў пляне зрубы, арыентаваныя ў бакі сьвету, накрываліся 2-схільнымі дахамі з трыкутнымі франтонамі на тарцах. Усе зрубы мелі моцна выцягнутыя вэртыкальныя прапорцыі, аднолькавую вышыню і агульны карніз[1].
Да царквы далучалася вялікая шматгранная ў пляне абходная галерэя, 2-ярусная званіца з пакатым шатром пры ўваходзе (з захаду) і невялікія прыбудовы рызьніц на бакох алтарнага зруба (з усходу). Сьцены мелі вэртыкальную шалёўку.
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
Д. Струкаў, 1864—1867 гг.
-
А. Паўлінаў, 1893 г.
-
Э. Лісіцкі, 1910 г.
-
З Пагоняй, 1911 г.
-
Д. Якерсон, 1920-я гг.
-
С. Юдовін, 1926 г.
-
Я. Мінін, 1928 г.
-
Я. Мінін, 1928 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1893 г.
-
1893 г.
-
1893 г.
-
1900 г.
-
1913 г.
-
Л. Нікольскі, 1915 г.
-
Л. Нікольскі, 1915 г.
-
Л. Нікольскі, 1915 г.
-
1915 г.
-
2 красавіка 1927 г.
-
2 красавіка 1927 г.
-
2 красавіка 1927 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяпер насупраць 22-й школы
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003.
Літаратура
рэдагаваць- Страчаная спадчына / Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў: Уклад. Т. Габрусь. — Менск: Беларусь, 2003. — 351 с.: іл. ISBN 985-01-0415-5.