Залман Капыскі
Залман Юдавіч Капыскі (Зінові Юльевіч) (19 студзеня 1916, Віцебск — 14 сьнежня 1996) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
У 1939 скончыў Менскі інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў у Менскім аблплянаддзеле, Інстытуце эканомікі АН БССР. У 1950—1990 навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі АН Беларусі. Дасьледаваў гісторыю беларускага фэадальнага места, крыніцазнаўства, гістарыяграфію гісторыі Беларусі фэадальнай эпохі. Адзін з аўтараў «Гісторыі Менску» (1957), «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1961, на расейскай мове), «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1972) і інш.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.