Задунаўе, Задунаўская слабада — гістарычная мясцовасьць Віцебску, на ўсходзе места, на левым беразе ракі Віцьбы. Пашыралася на гістарычныя Задунаўскую і Мікольскую вуліцы. Складалася з Кстоўскай гары на поўначы мясцовасьці і Задунаўскага прадмесьця на поўдні.

Назву атрымала ад ручая Дуная, які аддзяляў слабаду ад Ніжняга замка. Задунаўскую слабаду адлюстравалі на рысунку места Віцебску 1664 году.

Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Літаратура

рэдагаваць
  • Витебск: Энциклопедический справочник. / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1.