Царква Сьвятога Спаса (Віцебск)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Спаса
| |
Спаская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°12′03.5″ пн. ш. 30°12′07.9″ у. д. / 55.200972° пн. ш. 30.202194° у. д.Каардынаты: 55°12′03.5″ пн. ш. 30°12′07.9″ у. д. / 55.200972° пн. ш. 30.202194° у. д. |
Царква Сьвятога Спаса | |
Царква Сьвятога Спаса на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Спаса[a] — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзілася на Спаскай вуліцы[b]. Твор архітэктуры клясыцызму. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву (захаваліся падмуркі).
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьДраўляную Спаскую царкву збудавалі ў XV—XVI стагодзьдзях[1]. Упершыню яна ўпамінаецца ў інвэнтары 1552 году.
Цэркаў Сьвятога Спаса, к той цэркві надаў мешчанін віцебскі Фёдар Якаўлевіч зямліцу каторую поп тое цэркві з долі пахаці даць | ||
У 1750 годзе збудавалі новую драўляную царкву, якая мела 5 купалоў і гонтавы дах.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. У канцы XVIII ст. царква згарэла, захавалася толькі мураваная званіца. У 1810 годзе пачалося будаваньне мураванай царквы. У вайну 1812 году будынак зруйнавалі. У 1813—1819 гадох на цяперашнім месцы збудавалі новую мураваную царкву, пазьней — мураваную званіцу.
Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі яго Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). Царкву перабудоўвалі ў 1847 і 1855 гадох.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву.
У Другую сусьветную вайну царква нязначна пацярпела. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры клясыцызму. Царква мела крыжова-купальны плян. Над сяродкрыжжам узвышаўся купал.
Інтэр’ер меў рысы стылю барока.
Галерэя
рэдагаваць-
1911 г. (удалечыні)
-
да 1918 г. (удалечыні)
-
1920-я гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Праабражэньня Гасподняга» або «Спаса-Праабражэнская царква» (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь); таксама Спаская царква
- ^ цяпер тэрыторыя школы №10
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.