Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Заручаўская)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
| |
Уваскрасенская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′19.28″ пн. ш. 30°12′06.09″ у. д. / 55.1886889° пн. ш. 30.2016917° у. д.Каардынаты: 55°11′19.28″ пн. ш. 30°12′06.09″ у. д. / 55.1886889° пн. ш. 30.2016917° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова | |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на Вікісховішчы |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на Заручаўі[a] — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзілася ў прадмесьці Заручаўі, на Заручаўскай вуліцы[b]. Твор архітэктуры віленскага барока. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.
Таксама мела назву Гарбарская праз тое, што ў Заручаўскім прадмесьці здаўна жылі гарбары.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьДраўляная Ўваскрасенская царква, фундаваная гарбарамі, на Заручаўскім пасадзе ўпамінаецца пад 1618 годам. У 1624 годзе тутэйшы сьвятар Ільля Давыдовіч браў удзел у забойстве архіяпіскапа Язафата Кунцэвіча. У 1698 годзе ў навальніцу з Заручаўскай царквы сарвала купал[1].
16 сакавіка 1752 году драўляная царква згарэла. У 1771 годзе пачалося будаваньне мураванай царквы, скончанае ў 1800 годзе (або ў 1777 годзе).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. У вайну 1812 году будынак пэўны час выкарыстоўвалі як млын[2]. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі яго Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).
У XIX ст. мела прыпісныя цэрквы Покрыва Багародзіцы і могілкавую Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву і часткова перабудавалі яе.
У Другую сусьветную вайну царква згарэла. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры віленскага барока. Гэта была 3-нэфавая крыжова-купальная 2-вежавая базыліка. Над сяродкрыжжам стаяў высокі барабан з купалам.
Інтэр’ер царквы аздаблялі росьпісы. Унутраныя памеры царквы — 34 на 17 мэтраў.
Галерэя
рэдагаваць-
1904 г.
-
1907 г.
-
С. Пракудзін-Горскі, 1912 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
5 верасьня 1917 г.
-
1929 г.
-
1941—1943 гг.
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Віцебскі летапіс
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 228.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.