Царква Божага Яўленьня (Віцебск)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Божага Яўленьня
Богаяўленская царква
Богаяўленская царква
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Дата заснаваньня XVI ст.
Commons-logo.svg Царква Божага Яўленьня на Вікісховішчы

Царква Божага Яўленьня — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Віцебску. Знаходзілася ў Задзьвіньні на Полацкай вуліцы, на беразе Дзьвіны. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.

ГісторыяРэдагаваць

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

Упершыню драўляная царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка ўпамінаецца ў 1539 годзе. Пазьней яна значыцца ў інвэнтары 1619 году.

  Церковь деревянная за рекой Двиною, заложене Светого Симеона Столбника  

У 1664 годзе царкву адлюстравалі на рысунку места Віцебскага. Пад 1641 годам царква ўпамінаецца як Богаяўленская Сямёнаўская[1]. Пазьней тытул Божага Яўленьня стаў асноўным.

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

 
У панараме места. Ю. Пешка, каля 1800 г.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год) царква працягвала дзейнічаць. У 1790 годзе на месцы драўлянай пачалося будаваньне мураванай царквы, скончанае ў 1805 годзе.

У 1839 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна адабралі царкву ў Сьвятога Пасаду і перадалі яе Маскоўскаму патрыярхату. Мела прыпісную могілкавую царкву Сьвятога Юрыя на Юр’еўскай горцы.

Найноўшы часРэдагаваць

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну царква пацярпела. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.

У 2011 годзе фрагмэнты апорнага муру, які ўмацоўваў бераг Дзьвіны каля царквы, засыпалі прывазным грунтам.

АрхітэктураРэдагаваць

Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Гэта была 3-нэфавая крыжова-купальная 2-вежавая базыліка. Над сяродкрыжжам стаяў высокі барабан з купалам. Галоўны фасад упрыгожвалі росьпісы.

Усярэдзіне сьцены мелі размалёўку пад шэры мармур, пілястры і карнізы — пад малахіт. Скляпеньні, купал і алтар ўпрыгожваліся фрэскамі.

ГалерэяРэдагаваць

Гістарычная графікаРэдагаваць

Гістарычныя здымкіРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Историко-юридические материалы, извлечённые из актовых книг губерний Витебской и Могилёвской, хранящиеся в Центральном архиве в Витебске, и изданные под редакцией архивариуса сего архива. Выпуск 26. — Витебск: 1895. С. 132.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Царква Божага Яўленьня (Віцебск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў