Уладзіслаў Даркевіч
Уладзіслаў Пятровіч Даркевіч (нарадзіўся 1 верасьня 1934 году, Віцебск) — беларускі археоляґ, гісторык. Доктар гістарычных навук (1978).
Уладзіслаў Даркевіч | |
Дата нараджэньня | 1 верасьня 1934 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 траўня 2016 (81 год) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | археоляг, гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1958 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. З 1959 году працуе ў Інстытуце археалёґіі АН СССР. Вывучае гісторыю і культуру сярэднявечча, міжнародныя сувязі Старажытнай Русі, старажытныя месты. Сакратар Нацыянальнага камітэту па падрыхтоўцы міжнароднай энцыкляпэдыі «Раньняя гісторыя Эўропы».
Дасьледаваў творы заходняга мастацкага рамяства XII—XIII стст., выяўленыя на Беларусі: бронзавы вадалей (Горадня), касьцяное наверша ў выглядзе галавы льва, якая заглынае чалавека (Ваўкавыск), лыжачка для прычасьця з выявай сьвятога (Менск), шахматныя фігуркі (Горадня, Ваўкавыск). Вывучаў шляхі зьяўленьня на Русі арабскіх манэтаў.
Працы
рэдагаваць- Арганаўты Сярэднявечча. — Масква: «Наука», 1976. — 200 с. Перавыданьне выдавецтва «Книжный дом „Университет“», 2005. ISBN 5-98227-067-9.
- Народная культура средневековья. Светская праздничная жизнь в искусстве IX—XVI вв. — М.: «Навука», 1988. — 344 с. ISBN 5-02-009399-8.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.