Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Віцебск)

(Перанакіравана з «Фарны касьцёл (Віцебск)»)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Фарны касьцёл
Фарны касьцёл
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°11′31.1″ пн. ш. 30°12′02.3″ у. д. / 55.191972° пн. ш. 30.200639° у. д. / 55.191972; 30.200639Каардынаты: 55°11′31.1″ пн. ш. 30°12′02.3″ у. д. / 55.191972° пн. ш. 30.200639° у. д. / 55.191972; 30.200639
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Дата заснаваньня XVIII ст.
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Фарны) — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіўся на левым беразе ракі Дзьвіны, на месцы былога рамесьніцка-гандлёвага пасада Ніжняга Замка, побач з царквой Зьвеставаньня Багародзіцы. Дзеяў да першай паловы XIX ст. Твор архітэктуры віленскага барока.

У другой палове XIX ст. касьцёл да непазнавальнасьці перабудавалі расейскія ўлады, а ў 1950-я рокі помнік канчаткова зруйнавалі бальшавікі. Да нашага часу захаваліся падмуркі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Мураваны касьцёл збудавалі як парафіяльны ў 1749 року, пры ім была драўляная плябанія. Пазьней належаў да кляштару марыявітак[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 рок), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1842—1844 роках расейскія ўлады зачынілі касьцёл з прычыны ягонага блізкага разьмяшчэньня да царквы Зьвеставаньня Багародзіцы[2]. Неўзабаве помнік часткова зруйнавалі (разабралі вежы).

У 1862—1903 роках у будынку колішняга касьцёла месьціўся Віцебскі цэнтральны архіў даўніх актаў, архіў губэрнскай управы, архіў канцылярыі генэрал-губэрнатара.

Найноўшы час

рэдагаваць

Будынак касьцёла пацярпеў у Другую сусьветную вайну. У канцы 1950-х — пачатку 1960-х рокаў помнік зруйнавалі савецкія ўлады.

Архітэктура

рэдагаваць

Касьцёл — помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта была 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. Галоўны фасад падзяляўся пілястрамі і карнізнымі пасамі на тры ярусы і пяць праслаў. Яго завяршаў фігурны франтон, абапал якога ўзвышаліся 5-ярусныя шатровыя вежы[1].

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ а б Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 400.
  2. ^ Губина В. В. Положение православных и католических храмов на Беларуси в ХIХ в. Сравнительный анализ // Конференции / VI Международные Кирилло-Мефодиевские чтения. 2000 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць