Марко

беларускае абутковае прадпрыемства
(Перанакіравана з «Марка»)

«Марко» — гарбарна-абутковае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў верасьні 1991 году ў Віцебску[2].

«Марко»
Тып таварыства з абмежаванай адказнасьцю
Дэвіз Якасьць, традыцыі, камфорт
Заснаваная 18 верасьня 1991 (33 гады таму)
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Віцебск
Адрас прасп. Фрунзэ, д. 85
Ключавыя фігуры Мікалай Мартынаў
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя абутак, сумка, футра
Абарачэньне 1,2 трлн рублёў (2012; $143,4 млн)[1]
Чысты прыбытак 290 млрд руб ($34,7 млн)
Лік супрацоўнікаў 4500 (2015)
Даччыныя кампаніі «ВітМа», «Віцебскі футравы камбінат», «Сан Марко», «Чырвоны кастрычнік»

На 2015 г. мела ў Віцебску 4 даччыныя вытворчасьці, сетку з 48 уласных крамаў у 24 гарадах Беларусі, замежныя прадстаўніцтвы і крамы ў Казахстане (Алматы), Латвіі (Рыга) і Расеі (Екацярынбург, Краснадар, Масква, Санкт-Пецярбург, Смаленск). За 2014 г. выпуск абутку перавысіў 4 млн параў, звыш паловы якога прадалі за мяжу.

Мінуўшчына

рэдагаваць

У верасьні 1991 г. былы экспэрт камэрцыйнага аддзелу абутковага прадпрыемства «Белвэст» Мікалай Мартынаў (нар. 1 жніўня 1957 г., в. Гудава, Дубровенскі раён) заснаваў гандлёва-закупачнае прадпрыемства «ЛМ+МК» разам з трыма іншымі ўдзельнікамі. Пазьней назоў прадпрыемства зьмянілі на сучасны, што паходзіць ад прозьвішча ўласьніка Мартынаў і слова кампанія. У 1993 г. запусьцілі лінію вытворчасьці мужчынскага абутку з натуральнай скуры на поліўрэтанавай падэшве. Першай вырабленай парай абутку сталі мужчынскія паўчаравікі мадэлі 4351, што працягвалі выпускацца на 2011 год. 4 лістапада 1995 г. пачалі выраб падлеткавага і дзіцячага абутку. У красавіку 1996 г. адзначылі выпуск мільёна параў абутку з таварным знакам «Марко». Пачалося адкрыцьцё ўласных крамаў. У верасьні адбыўся пераход у новазбудаваны асноўны корпус фабрыкі. На пачатку 1997 г. асвоілі клеявы спосаб мацаваньня, што дазволіла пачаць вытворчасьць жаночага абутку. У лютым адчынілася даччынае прадпрыемства «ВітМа», дзе пачалі вырабляць кашалькі, паясы, рамяні і сумкі. У лістападзе 1999 г. заснавалі сумеснае беларуска-нямецкае прадпрыемства «Вікоп-Фагус» для выпуску абутковых калодак. У красавіку 2003 г. адзначылі выпуск 10-мільённай пары абутку. У ліпені адчынілася даччынае прадпрыемства «Сан Марко», якое пазьней узначаліў сын уласьніка Павал Мартынаў. Пачалася вытворчасьць зімовых ботаў з футра. У сакавіку 2005 г. пачаўся выпуск спартовага і прагулачнага абутку. У 2008 г. «Марко» пераняло вытворчасьць фабрыкі «Чырвоны кастрычнік». У 2009 г. вытворчасьць дасягнула 4 млн параў абутку, у тым ліку 1 млн на набытым ААТ «Чырвоны кастрычнік»[3].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць