Гарадзкі савет

заканадаўчы орган улады ў месьце

Гарадзкі́ саве́т (гарсаве́т, г/с) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў СССР, а таксама ў сучасных Беларусі, Расеі і Ўкраіне (у некаторых рэгіёнах).

Паводле Этымалягічнага слоўніка беларускай мовы НАН Беларусі, слова «савет» — з расейскага «совет, советовать».[1]

Гарадзкія саветы ўваходзяць у склад раёнаў або вобласьці, адміністрацыйны цэнтар знаходзіцца ў горадзе. Органам улады на тэрыторыі гарадзкога савету зьяўляецца гарадзкі Савет народных дэпутатаў.

Станам на 1 студзеня 2003 году ў Беларусі налічвалася 9 гарадзкіх саветаў[2].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Савет // ЭСБМ. Т. 11. — Менск, 2006. С. 285
  2. ^ Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мн.: БелЭн, 2004. — 568 с.: іл. ISBN 985-11-0301-2