Віцебскі абласны краязнаўчы музэй

дзяржаўны музэй Беларусі, заснаваны ў лістападзе 1918 году ў якасьці Віцебскага гістарычнага агульнадаступнага музэю

Ві́цебскі абласны́ краязна́ўчы музэ́й (ВАКМ) — дзяржаўны музэй Беларусі, заснаваны ў лістападзе 1918 году ў якасьці Віцебскага гістарычнага агульнадаступнага музэю.

Віцебскі абласны краязнаўчы музэй
2005 год
Філіі Віцебскі літаратурны музэй, Віцебскі мастацкі музэй, Віцебскі музэй прыватных збораў, Музэй-сядзіба Ільлі Рэпіна
Месцазнаходжаньне ВіцебскБеларусь
Адрас Кастрычніцкі раён, мікрараён Узгор'е, вул. Леніна, д. 36[1]
Тэматыка калекцыі адзеньне, археалёгія, жывапіс, зброя, кераміка, нумізматыка, палеанталёгія, скульптура, старадрукі, сфрагістыка і фатаграфія
Велічыня калекцыі 218 000 прадметаў (2020 год)[2]
Створаны 12 лістапада 1918 (106 гадоў таму)
Дырэктар Тацяна Старынская[3]
Геаграфічныя каардынаты 55°11′44″ пн. ш. 30°12′21″ у. д. / 55.19556° пн. ш. 30.20583° у. д. / 55.19556; 30.20583Каардынаты: 55°11′44″ пн. ш. 30°12′21″ у. д. / 55.19556° пн. ш. 30.20583° у. д. / 55.19556; 30.20583
Віцебскі абласны краязнаўчы музэй на мапе Беларусі
Віцебскі абласны краязнаўчы музэй
Віцебскі абласны краязнаўчы музэй
Віцебскі абласны краязнаўчы музэй
ratusha-vit.by

На 2020 год працаваў з аўторка па нядзелю а 11:00—19:00. Кожную 3-ю сераду месяца наведваньне было бясплатным[4]. На 2013 год у склад ВАКМ уваходзілі 4 музэі: 1) Віцебскі мастацкі музэй з палотнамі Юдэля Пэна, Ільлі Рэпіна, Ісака Левітана, Івана Хруцкага і Івана Шышкіна; 2) Музэй-сядзіба Ільлі Рэпіна ў маёнтку Здраўнёва (Віцебскі раён); 3) Віцебскі літаратурны музэй; 4) Віцебскі музэй прыватных збораў[5].

Пастаянныя выставы

рэдагаваць

На 2020 год ВАКМ налічваў 6 пастаянных выставаў: 1) «Старажытны Віцебск» з археалягічнымі знаходкамі Х—ХIV стагодзьдзяў; 2) «Скарбы віцебскай зямлі» з 38 нумізматычнымі скарбамі Х—XVII стагодзьдзяў; 3) «Агнём і мечам» з дасьпехамі і зброяй XVI—XIX стагодзьдзяў; 4) «Памяці патрыётаў Віцебшчыны» з фатаграфіямі падпольнікаў часоў нямецкай акупацыі; 5) «Незнаёмцы зь мінуўшчыны» з 200 прадметамі адзеньня і сталовымі прыборамі ХІХ—ХХ стагодзьдзяў ды першымі кампутарамі і тэлевізарамі; 6) «Знаходкі з бабулінага падстрэшша» з гаспадарчымі прыладамі сялянства ХІХ—ХХ стагодзьдзяў[2].

Гісторыя

рэдагаваць

12 лістапада 1918 году Віцебскі губэрнскі аддзел народнай асьветы зацьвердзіў Загад № 3407 аб заснаваньні Віцебскага гістарычнага агульнадаступанага музэю. Мясцовы зьбіральнік старажытнасьцяў Антон Брадоўскі прапанаваў свае 40 збораў, якія налічаў звыш 10 000 асобнікаў. За гэта Бродзкага прызначылі загаднікам музэю. Найбольшыя зборы былі ў 19 галінах: археалёгія, прыродазнаўства, нумізматыка, фалерыстыка, пячаткі, гадзіньнікі, абразы́, крыжы, мэдалі, тканіна, вышыўка, мазаіка, інкрустацыя, біжутэрыя, жывапіс, эмаль, парцаляна, бронза і рукапісы. Да канца сакавіка 1919 году будынак пад музэй пачынілі. У траўні 1919 году музэй адчынілі ў будынку Віцебскай духоўнай сэмінарыі. У музэй паступіла частка збораў Вацлава Федаровіча, зборы Віленскага афіцэрскага таварыства і архіў віцебскага гісторыка Аляксей Сапунова. 19 лістапада 1924 году Савет народных камісараў Беларускай ССР ухваліў Пастанову аб стварэньні Віцебскага аддзяленьня Беларускага дзяржаўнага музэю, якое разьмясьцілі ў будынку Віцебскай ратушы. 27 красавіка 1925 году экспазыцыі музэю адкрылі для наведнікаў. У 1929 годзе яго перайменавалі ў Віцебскі культурна-гістарычны музэй. У 1932-м — у Віцебскі сацыяльна-гістарычны музэй. У 1939 годзе — у Віцебскі абласны дзяржаўны гістарычны музэй. У 1941 годзе частку збораў музэю з мастацкай галерэяй Юдэля Пэна вывезьлі ў Саратаў (Расейская СФСР). 4 верасьня 1944 году Савет народных камісараў БССР зацьвердзіў Пастанову ад аднове Віцебскага дзяржаўнага гістарычнага музэю. У ліпені 1945 году адчынілі першую выставу. У 1947-м яго перайменавалі ў Віцебскі абласны гісторыка-краязнаўчы музэй. У 1951 годзе атрымаў сучасную назву Віцебскі абласны краязнаўчы музэй[5].

У 1960-я гады адчыніліся 3 аддзяленьні музэю: 1) былая вязьніца Службы бясьпекі дзяржаўнага правадыра ахоўных атрадаў Нямеччыны ў Віцебску, 2) экспазыцыя пра падпольную групу «Юныя мсьціўцы» ў Обалі (Шумілінскі раён), 3) экспазыцыя пра генэрала Льва Даватара ў Уле (Бешанковіцкі раён). На пачатку 1980 году памер збораў музэю перасягнуў 88 000 прадметаў. У 1992 годзе ў якасьці аддзяленьня адчынілі Мастацкі музэй у будынку акруговага суда (вул. Леніна, д. 34). У 1993-м заснавалі Музэй прыватных збораў на аснове збораў віцебскага зьбіральніка Івана Галькевіча. Яго адчынілі ў доме кіраўніка банка па 1-й вуліцы Даватара, д. 26. У 1998 годзе запрацаваў Літаратурны музэй у будынку электрастанцыі па праспэкце Фрунзэ, д. 13. У 2000-м дадаўся музэй-сядзіба Ільлі Рэпіна ў Здраўнёве (Віцебскі раён)[6].

  1. ^ Пра музэй // Віцебскі абласны краязнаўчы музэй, 2020 г. Праверана 30 ліпеня 2020 г.
  2. ^ а б Пастаянныя выставы (рас.) // Віцебскі абласны краязнаўчы музэй, 2020 г. Праверана 30 ліпеня 2020 г.
  3. ^ Кантакты (рас.) // Віцебскі абласны краязнаўчы музэй, 2020 г. Праверана 30 ліпеня 2020 г.
  4. ^ Час працы і цана (рас.) // Віцебскі абласны краязнаўчы музэй, 2020 г. Праверана 30 ліпеня 2020 г.
  5. ^ а б Аляксандар Пукшанскі. У музэя — юбілей // Зьвязда : газэта. — 4 сьнежня 2013. — № 228 (27593). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  6. ^ Гісторыя (рас.) // Віцебскі абласны краязнаўчы музэй, 2020 г. Праверана 30 ліпеня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць