Царква Сьвятой Тройцы (Маркаўшчына)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Тройцы
Траецкая царква
Траецкая царква
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня XVII ст.

Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XVII ст. у Віцебску. Знаходзілася на правым беразе Дзьвіны, на Маркаўшчыне. Твор архітэктуры барока. У 1920-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.

Царква ўваходзіла ў склад комплексу Маркава манастыра Сьвятой Тройцы.

ГісторыяРэдагаваць

У сярэдзіне 1633 годзе князь Леў Самуэль Агінскі заснаваў пры Маркавым манастыры драўляную царкву Сьвятой Тройцы. У 1690 годзе яна згарэла. У 1690 годзе з фундацыі сына Льва Самуэля Сымона Караля збудавалі новую драўляную царкву, асьвечаную 31 траўня 1691 году. Пра гэта паведамлялі два надпісы над уваходам з двух бакоў, зробленыя лацінкай і кірыліцай: «Дом гэты збудаваны ў гонар сьвятой Тройцы. Року 1690, мая 8»[1].

У 1839 годзе царкву асьвяцілі наноў. У будынку правялі рамонт.

У 1920-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.

АрхітэктураРэдагаваць

Помнік архітэктуры драўлянага барока, у традыцыях Віцебскай школы дойлідзтва. 4-зрубная царква мела крыжова-цэнтрычную кампазыцыю. Зрубы і сяродкрыжжа завяршаліся высокімі шатрамі з купаламі-банямі. Да царквы далучалася вялікая шматгранная ў пляне абходная галерэя.

Усярэдзіне царквы сьцены і скляпеньні цалкам пакрываў росьпіс, зроблены алейнымі фарбамі па палатне, прымацаваным на гладка абчасаныя брусы. Увесь цыкл налічваў 158 кампазыцыяў на біблейскія, эвангельскія і апакрыфічныя сюжэты і 10 выяваў сьвятых з бакоў клірасаў. Кожны сюжэт акантоўваўся прастакутнай маляванай рамай з расьлінным арнамэнтам і меў надпіс на стараславянскай мове.

ГалерэяРэдагаваць

Гістарычная графікаРэдагаваць

Гістарычныя здымкіРэдагаваць

РосьпісыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003.

ЛітаратураРэдагаваць