Царква Сьвятога Ільлі Прарока (Віцебск)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Ільлі Прарока
| |
Ільлінская царква. І. Трутнеў, 1866 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°12′06.6″ пн. ш. 30°11′36.2″ у. д. / 55.201833° пн. ш. 30.193389° у. д.Каардынаты: 55°12′06.6″ пн. ш. 30°11′36.2″ у. д. / 55.201833° пн. ш. 30.193389° у. д. |
Дата заснаваньня | XV стагодзьдзе |
Царква Сьвятога Ільлі Прарока | |
Царква Сьвятога Ільлі Прарока на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Ільлі Прарока — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Віцебску. Знаходзілася ў Задзьвіньні, на Вялікай Ільлінскай вуліцы[a]. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Арыгінальная царква згарэла ў 1904 годзе, мураваную рэпліку савецкія ўлады зруйнавалі па Другой сусьветнай вайне.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1447 годзе вялікі князь Казімер у падзяку за паратунак жонкі, якая ледзь не патанула ў Ільін дзень, фундаваў на берагох Дзьвіны, Дняпра і Сажа шэсьць цэркваў у імя Сьвятога Прапрока Ільлі. Адну зь іх збудавалі ў Віцебску каля 1460 году. Невядома, колькі праіснавала царква, аднак зьвестак пра яе няма ў інвэнтарах 1552 і 1618 гадоў.
У дакумэнце 1863 году паведамляецца, што Ільлінскую царкву ў Віцебску збудавалі з фундацыі купцоў Запольскіх у 1746 годзе. Аднак на дзьвярах сьвятыні ў XIX ст. існаваў надпіс «1643», якім некаторыя дасьледнікі датуюць пабудову царквы. У 1746 годзе царкву маглі поўнасьцю або часткову перабудаваць, бо яе архітэктура адпавядае першай палове XVIII ст. Царква належала віцебскаму цэху кормнікаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі яго Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).
У 1865 годзе непадалёк збудавалі мураваную Пакроўскую царкву-мураўёўку. 13 красавіка 1904 году Ільлінская царква згарэла. Пазьней яе адбудавалі з цэглы і ашалявалі дрэвам.
Наноўшы час
рэдагавацьУ 1931 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну яна згарэла. Руіны помніка зьнішчылі па вайне.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, у традыцыях Віцебскай школы дойлідзтва. 4-зрубная царква мела крыжова-цэнтрычную кампазыцыю. Яе адметнасьцю была невялікая падоўжнасьць (19 на 16 мэтраў). Гранёныя бакавыя зрубы перакрываліся асымэтрычнымі 7-граннымі шатрамі. Шатры зрубамі завяршаліся сьпічастымі купаламі-банямі. Да ўваходнага зруба далучалася абходная галерэя. Уваходы ў галерэю з трох бакоў мелі ганкі з стромкімі ламанымі дахамі, завершанымі невялікімі купаламі-банямі.
Уваходныя дзьверы мелі дыяганальную ашалёўку з дэкаратыўным узорам, зробленым каванымі цьвікамі. Над уваходам навісалі невялікія хоры. Усе часткі будынка, з выняткам сяродкрыжжа, перакрытага 8-гранным шатром на кансольна-бэлечных ветразях зь сьветлавым «сармацкім» васьмерыком над ім, мелі роўныя падшыўныя столі. Падлога мела пакрыцьцё з мазаічных прастакутных цагляных плітак. Пад царквой разьмяшчалася мураваная крыпта з ганаровымі пахаваньнямі. Гладка абчасаныя сьцены пакрывалі клеевыя фарбы. Зьвестак пра росьпісы на захавалася[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
Д. Струкаў, 1864—1867 гг.
-
1883 г.
-
1890 г.
-
А. Паўлінаў, 1893 г.
-
1904—1907 гг.
-
1904—1907 гг.
-
1904—1907 гг.
-
М. Шагал, 1908 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
С. Юркоўскі, 1867 г.
-
1893 г.
-
1893 г.
-
1890 г.
-
1900 г.
-
1900-я гг.
-
1904 г.
-
1908 г.
-
1908 г.
-
да 1918 г.
-
ліпень 1941 г.
-
1941—1944 гг.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашняя афіцыйная назва — вуліцы Рэвалюцыйная
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003.
Літаратура
рэдагаваць- Страчаная спадчына / Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў: Уклад. Т. Габрусь. — Менск: Беларусь, 2003. — 351 с.: іл. ISBN 985-01-0415-5.