Беларуска-латвійская граніца
Беларуска-латвійская граніца — дзяржаўная граніца працягласьцю 172,912 км[1]. Пачынаецца ад патройнага сутыку з Летуваю на поўначы і цягнецца да патройнага сутыку з Расеяй на паўночным усходзе.
Міждзяржаўная граніца | |
Граніца дзяржаваў |
Беларусь Латвія |
---|---|
Час існаваньня | з 1991 |
Працягласьць | 172,912 км |
Сучасная граніца паўстала пасьля распаду СССР, калі абедзьве дзяржавы атрымалі незалежнасьць. Граніца была зацьверджана міждзяржаўнаю дамоваю ад 21 лютага 1994[1].