Вольга (княгіня кіеўская)
княгіня кіеўская
Вольга (ст.-рус. Вольга, у хрышчэньні Алена, † 11 ліпеня 969) — вялікая княгіня кіеўская. Кіравала Русьсю пасьля гібелі мужа — вялікага князя кіеўскага Ігара Рурыкавіча, як рэгент пры сваім сыне, з 945 году прыкладна да 960 году.
Вольга | |
945 — 960 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
каля 890[1] |
Памерла: |
969[2][3] |
Сужэнец: | Ігар Рурыкавіч[d][4][5][2][…] |
Дзеці: | Сьвятаслаў Ігаравіч[d][6] і Улеб Ігаравіч[d] |
У 946 годзе жорстка адпомсьціла драўлянам за забойства свайго мужа, аднак вызначыла нормы даніны, час і месцы (пагосты) яе збору.
Першай з правіцеляў Русі прыняла хрысьціянства (у 957 годзе ў Канстантынопалі), да агульнага хрышчэньня Русі. Сын Ігара і Вольгі — Сьвятаслаў Ігаравіч (вялікі князь кіеўскі ў 960—972). Першая на Русі сьвятая.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119331209 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ а б в Е. К. Ольга св. (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXIа. — С. 910—911.
- ^ а б Ольга (рас.) // Русский биографический словарь / под ред. А. А. Половцов — СПб: 1905. — Т. 12. — С. 241—243.
- ^ А. Э. Игорь Рюрикович (рас.) // Русский биографический словарь — СПб: 1897. — Т. 8. — С. 61—62.
- ^ Игорь Рюрикович (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIIа. — С. 788—789.
- ^ Е. К. Святослав Игоревич (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1900. — Т. XXIX. — С. 274—275.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0