Канцэнтрацыйны лягер

месца масавага пазасудовага зьняволеньня людзей
(Перанакіравана з «Канцлягер»)

Канцэнтрацы́йны ля́гер (канцлягер, ад анг. concentration — «засяроджаньне, збор») — тэрмін, які вызначае адмыслова створаны цэнтар масавага прымусовага зьняволеньня і ўтрыманьня наступных катэгорыяў грамадзян розных краінаў:

Вязьні Бухэнвальду. У другім шэрагу, сёмы зьлева — Элі Візэль.

Тэрмін «канцэнтрацыйны лягер» быў упершыню ўжыты ў час ангельска-бурскай вайны і быў скарыстаны ангельскай арміяй для ўтрыманьня бурскіх сялянаў, якія канцэнтравалася ў лягерох для прадухіленьня падтрымкі партызанаў [1][2]. Тэрмін, які першапачаткова ўжываўся звычайна да месцаў зьняволеньня ваеннапалонных і інтэрнаваных асобаў, у наш час ён асацыюецца ў першую чаргу з канцэнтрацыйнымі лягерамі Трэцяга Райху, таму цяпер успрымаецца як месца масавага зьняволеньня з надзвычай жорсткімі ўмовамі ўтрыманьня [3].

Тэрмін у былыя часы таксама выкарыстоўваўся зь іншым сэнсам. Гэтак, у 1904—1914, калі паток імігрантаў у Новы сьвет перавышаў 5000 чалавек на дзень, «канцэнтрацыйнымі лягерамі» ў ЗША называліся лягеры для часовага разьмеркаваньня імігрантаў.

Нацысцкая Нямеччына

рэдагаваць

У нацысцкай Нямеччыне і на захопленых у 2-ю сусьветную вайну землях было каля 14 000 канцлягераў, празь якія прайшло 18 млн грамадзянаў 30 краінаў. Дзеці складалі 20 % іх вязьняў. У нямецкіх канцлягерах забілі 60 % вязьняў, зь іх 45,4 % забітых прыпадала на грамадзянаў СССР. Паводле этнічнай прыналежнасьці, 54,5 % забітых складалі жыды (Галакост). Людзей атручвалі ў газавых камэрах. Вязьняў канцлягераў выкарыстоўвалі на прымусовай працы. Іх катавалі і марылі голадам ды холадам, а таксама ставілі на іх мэдычныя досьледы[4].

Беларусь

рэдагаваць
 
Зацемка ў Зьвяздзе (1921 г.) пра стварэньне савецкага канцэнтрацыйнага лягеру ў Менску

6 лютага 1930 году савецкія ўлады ў рэчышчы палітыкі масавых рэпрэсіяў разаслалі сваіх структурам у Беларусі наступную пастанову з ўпамінаньнем савецкіх канцэнтрацыйных лягераў[5]:

  Контр-рэвалюцыйны кулацкі актыў — павінен быць немедленна ліквідаваны шляхам заключэння ў конц. лагеры  

У час Другой сусьветнай вайны нацысты стварылі ў Беларусі 191 канцэнтрацыйны лягер[6], у тым ліку 16 дзіцячых[7]. На жнівень 2013 году ў Беларусі пражывала звыш 30 600 былых вязьняў нямецкіх канцэнтрацыйных лягераў[8].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Concentration Camp. The Columbia Encyclopedia, Sixth Edition, 2008. Columbia University Press.
  2. ^ Concentration Camps during the South African / Boer War, 1899-1902  (анг.)
  3. ^ Кузняцоў І. Таталітарызм. Курс лекцыяў. Лекцыя №4 // Беларускі Калегіюм.
  4. ^ Сьвятлана Яскевіч. Забыцьцю не падлягае // Зьвязда : газэта. — 10 красавіка 2021. — № 67 (29436). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ Чапля Ч. Спецпоселенцы. Кто и почему 90 лет назад принудительно выселил из Беларуси ее элиту, TUT.BY, 5.03.2010 г.
  6. ^ Дзядзюля А. Сапраўдны твар вайны яшчэ трэба намаляваць // Зьвязда : газэта. — 30 чэрвеня 2011. — № 121 (26985). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  7. ^ Навіцкая Г. Школьныя парты пад адкрытым небам // Голас Радзімы : газэта. — 11 траўня 2012. — № 16 (3280).
  8. ^ Дрыла Н. Пачалася распрацоўка праекта ўказа аб матэрыяльнай дапамозе ветэранам вайны // Зьвязда. — 1 жніўня 2013. — № 141 (27506). — С. 2.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Канцэнтрацыйны лягерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў